2 ВАЛАДАРОЎ 12 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

2 Вал 12

1 Ёаш меў сем гадоў, калі стаў валадаром.

2 У сёмым годзе валадараньня Егу Ёаш стаў валадаром і валадарыў сорак гадоў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Цыбэя з Бээр-Шэвы.

3 І рабіў Ёаш слушнае ў вачах ГОСПАДА ў-ва ўсе дні, пакуль вучыў яго сьвятар Егаяда.

4 Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў яшчэ ахвяры і кадзіў на ўзгорках.

5 І сказаў Ёаш сьвятарам: «Усё срэбра пасьвячонае, якое прыносяць у Дом ГОСПАДА срэбра тых, што прыходзяць, і срэбра за душу, і срэбра, якое паводле рашэньня сэрца свайго прыносяць у Дом ГОСПАДА,

6 няхай бяруць сьвятары ад знаёмых сваіх, і няхай ужываюць на направу пашкоджань­няў у Доме паў­сюль, дзе будзе знойдзена пашко­джаньне».

7 Але яшчэ да дваццаць трэцяга году валадара Ёаша сьвятары не направілі пашкоджаньняў у Доме.

8 І паклікаў валадар Ёаш сьвятара Егаяду і сьвятароў, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не напраўляеце пашкоджаньняў у Доме? І цяпер не бярыце болей срэбра ад знаёмых вашых, але аддайце яго на аднаўленьне Дому».

9 І згадзіліся сьвятары ня браць срэбра ад народу, і не займацца направаю пашкоджаньняў Дому.

10 І ўзяў сьвятар Егаяда скрыню, і зрабіў адтуліну зьверху яе, і паставіў яе побач з ахвярнікам з правага боку каля ўваходаў у Дом ГОСПАДА. І сьвятары, што вартавалі парогі, складалі ў яе ўсё срэбра, якое прыносілі ў Дом ГОСПАДА.

11 І калі яны бачылі, што ўжо шмат срэбра ў скрыні, прыходзілі пісар валадара і сьвятар вялікі, і забіралі срэбра, якое знаходзілася ў Доме ГОСПАДА, і лічылі яго.

12 І аддавалі гэтае пералічанае срэбра загадчыкам работаў, якія наглядалі за працаю ў Доме ГОСПАДА. І яны выдавалі іх на цесьляроў і будаўнікоў, якія працавалі ў Доме ГОСПАДА,

13 і на муляроў, і на каменяроў, і на набыцьцё дрэва і чэсаных камянёў для направы пашкоджаньняў Дому ГОСПАДА, і на ўсякія іншыя выдаткі для адбудовы Дому.

14 Аднак са срэбра, што прынесьлі ў Дом ГОСПАДА, не рабілі келіхі срэбныя, нажніцы, крапільніцы, трубы або іншыя рэчы залатыя ці срэбныя для Дому ГОСПАДА,

15 бо давалі яго работнікам, што напраўлялі Дом ГОСПАДА.

16 І не правяралі людзей, якім давалі срэбра для выплаты работнікам, бо яны рабілі ўсё сумленна.

17 Але срэбра ахвяры за правіну і срэбра ахвяры за грэх ня ўносілі ў Дом ГОСПАДА, бо яно належала сьвятарам.

18 У той час Хазаэль, валадар Сірыі, пайшоў ваяваць з Гатам, і здабыў яго. І павярнуў Хазаэль аблічча сваё, каб ісьці на Ерусалім.

19 І ўзяў Ёаш, валадар Юды, усе рэчы сьвятыя, якія ахвяравалі Язафат, Егарам, Ахазія, бацькі ягоныя, валадары Юды, і тое, што ён сам ахвяраваў, усё золата, якое мог знайсьці ў скарбніцы Дому ГОСПАДА і ў доме валадара, і паслаў Хазаэлю, валадару Сірыі, і ён адступіў ад Ерусаліму.

20 А іншыя дзеяньні Ёаша і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.

21 І паўсталі слугі ягоныя, і змовіліся, і забілі Ёаша ў Бэт-Мілло, на дарозе ў Сіллу.

22 Ёзавад, сын Шымэата, і Егазавад, сын Шамэра, слугі ягоныя, забілі яго, і ён памёр. І пахавалі яго з бацькамі ягонымі ў горадзе Давіда. І заваладарыў Амазія, сын ягоны, пасьля яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help