ПСАЛЬМЫ 50 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 50

1 Псальм Асафа. Бог багоў, ГОСПАД прамовіў і кліча зямлю ад усходу сонца да захаду яго.

2 З Сыёну, вяршыні прыгажосьці, зазьзяў Бог.

3 Прыйдзе Бог наш і ня будзе маўчаць, перад абліччам Ягоным агонь палючы, навакол Яго — бура вялізарная.

4 Ён кліча неба, што ўверсе, і зямлю на суд народу Свайго:

5 «Зьбярыце да Мяне багабойных Маіх, якія заключылі запавет са Мною пры ахвяры!»

6 І будуць тады нябёсы апавядаць пра праведнасьць Ягоную, бо Сам Бог Судзьдзя. (Сэлях)

7 «Слухай, народзе Мой, і Я буду гаварыць. Ізраілю, Я буду сьведчыць супраць цябе. Бог, твой Бог — гэта Я!

8 Не за ахвяры твае Я буду вінаваціць цябе, цэласпаленьні твае перада Мною заўсёды!

9 Не вазьму Я быкоў з дому твайго, ані казлоў з абораў тваіх,

10 бо Мае ўсе зьвяры лясныя і скаціна, што тысячамі па гарах.

11 Я ведаю ўсіх птушак у гарах, і зьвяры палявыя — у Мяне.

12 Калі б Я згаладаўся, табе б Я не сказаў, бо Мой сусьвет і тое, што напаўняе яго.

13 Ці ж Я ем мяса валоў і п’ю кроў казлоў?

14 Ахвяруй падзяку Богу, і споўні перад Найвышэйшым абяцаньні твае.

15 І кліч Мяне ў дзень трывогі, Я выратую цябе, і будзеш ушаноўваць Мяне».

16 А да бязбожніка сказаў Бог: «Навошта ты пералічваеш пастановы Мае, узьнімаеш запавет Мой да вуснаў тваіх,

17 і ненавідзіш настаўленьне, і словы Мае за сябе кідаеш?

18 Калі бачыш злодзея, маеш упадабаньне ў ім, і з чужаложнікамі частка твая.

19 Вусны твае ты расчыняеш на злое, і язык твой кнуе падступнае.

20 Ты сядзіш і супраць брата твайго гаворыш, абмаўляеш сына маці тваёй.

21 Гэтак ты рабіў, а Я маўчаў. Дык здалося табе, што Я такі самы, як ты! Але Я буду караць цябе і пастаўлю перад вачыма тваімі».

22 Зважайце цяпер на гэта вы, што Бога забываеце, каб Я не схапіў, бо ня будзе каму вызваліць.

23 Хто ахвяруе падзяку, той ушаноўвае Мяне, і хто парадкуе шлях свой, таму Я пакажу збаўленьне Божае.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help