ЛІКІ 3 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Лікі 3

1 Вось такі радавод Аарона і Майсея ў дні, калі прамаўляў ГОСПАД да Майсея на гары Сынай.

2 Вось гэта імёны сыноў Аарона: першародны Надаў, Абігу, Элеазар і Ітамар.

3 Вось гэта імёны сыноў Аарона, памазаных сьвятароў, якім напоўнілі рукі іхнія, каб былі сьвятарамі.

4 Але Надаў і Абігу памерлі перад абліччам ГОСПАДА ў пустыні Сынай, калі наблізіліся з чужым агнём перад аблічча ГОСПАДА, і не было ў іх сыноў. І былі сьвятарамі Элеазар і Ітамар перад абліччам Аарона, бацькі свайго.

5 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

6 «Прывядзі пакаленьне Ле­вія, і пастаў яго перад абліччам Аарона сьвятара, і няхай яны паслугуюць яму.

7 Няхай захоўваюць усё, што пад вартай яго і пад вартай ўсёй грамады адносна Намёту Спатканьня, каб выконваць службу пры Сялібе,

8 і няхай захоўваюць усе прыналежнасьці Намёту Спатканьня, спаўняючы абавязкі сыноў Ізраіля, каб выконваць службу пры Сялібе.

9 Аддай лявітаў Аарону і сынам ягоным, няхай яны будуць дадзеныя яму з сыноў Ізраіля.

10 А Аарона і сыноў ягоных пастаў, каб яны захоўвалі сьвятарскую. А калі нехта чужы наблізіцца, мае памерці».

11 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

12 «Вось, Я ўзяў лявітаў спасярод сыноў Ізраіля замест усіх першародных, якія адчыня­юць улоньне, і лявіты будуць Маімі.

13 Бо Мой кожны першародны. У той дзень, калі ў зямлі Эгіпецкай Я выбіў усё першароднае, Я пасьвяціў для Сябе ўсё першароднае ў Ізраілі, ад чалавека аж да жывёлы. Яны Мае! Я — ГОСПАД!»

14 І прамовіў ГОСПАД да Май­сея ў пустыні Сынай, кажучы:

15 «Палічы сыноў Левія паводле дамоў бацькоў іхніх, і паводле сем’яў іхніх, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй».

16 І палічыў іх Майсей паводле з вуснаў ГОСПАДА, як Ён загадаў яму.

17 І вось імёны сыноў Левія: Гершон, Кегат і Мэрары.

18 А вось імёны сыноў Гершона паводле сем’яў іхніх: Лібні і Шымэй.

19 Сыны Кегата паводле сем’яў іхніх: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль.

20 Сыны Мэрары паводле сем’яў іхніх: Махлі і Мушы. Вось гэта сем'і Левія паводле дамоў бацькоў іхніх.

21 Ад Гершона сям’я Лібні і сям’я Шымэя. Гэта сем’і Гершона

22 Лік палічаных мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — сем тысячаў пяцьсот.

23 Сем’і Гершона разложацца табарам за Сялібай з захаду.

24 Князем дому бацькоў Гершона Эліясаф, сын Ляэля.

25 Сынам Гершона ў Намёце Спатканьня даручана Сяліба, Намёт і пакрыцьцё ягонае, заслона пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня,

26 заслоны панадворку, заслона пры выхадзе на панадворак, які пры Сялібе і ахвярніку, і вяроўкі, патрэбныя для ўсялякай службы.

27 Ад Кегата сем’і Амрама, Іцгара, Хеўрона і Узіэля. Гэта сем’і Кегата.

28 Лік усіх мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — восем тысячаў шэсьцьсот. Яны ма­юць вартаваць Сялібу.

29 Сем’і сыноў Кегата разложацца табарам з паўднёвага боку Сялібы.

30 Князем дому бацькоў Кегата Эліцафан, сын Узіэля.

31 Яны мелі рупіцца пра каўчэг, стол, сьвечнік, ахвярнікі, пра прылады сьвятыні, прызначаныя для служэньня, пра заслону і абслугу яе.

32 А князем князёў лявітаў Элеазар, сын Аарона сьвятара. Ён наглядаў за тымі, што спаўнялі служэньне ў сьвятыні.

33 Ад Мэрары сем’і Махлі і Мушы. Гэта сем’і Мэрары.

34 Лік палічаных мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — шэсьць тысячаў дзьвесьце.

35 А князем дамоў бацькоў Мэрары Цурыэль, сын Абігаіля. Яны разложацца табарам з паўночнага боку Сялібы.

36 Сынам Мэрары даручаны былі дошкі Сялібы, жэрдкі іхнія, слупкі, падставы і ўсе для абслугі яе,

37 і слупкі панадворку з усіх бакоў, і падставы іхнія, і колцы іхнія з вяроўкамі іхнімі.

38 А з пярэдняга боку Сялібы, з усходу, перад Намётам Спатканьня разложацца табарам Майсей, і Аарон, і сыны ягоныя, якім даручана Сяліба ад імя сыноў Ізраіля. Калі хто наблізіцца чужы, будзе забіты.

39 Поўны лік лявітаў, якіх палічылі Майсей і Аарон паводле слова з вуснаў ГОСПАДА, усіх мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — дваццаць дзьве тысячы.

40 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Падлічы ўсіх першародных мужчынаў сыноў Ізраіля ад аднаго месяца і вышэй, і палічы іх паіменна,

41 і вазьмі лявітаў для Мяне як замену ўсіх першародных сярод сыноў Ізраіля. Я — ГОСПАД. І вазьмі жывёлу лявітаў замест усёй першароднай жывёлы сыноў Ізраіля».

42 І палічыў Майсей, як загадаў яму ГОСПАД, усіх першародных сыноў Ізраіля.

43 І было ўсіх першародных мужчынаў па ліку імёнаў, ад аднаго месяца і вышэй, паводле падліку — дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце семдзясят тры.

44 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

45 «Вазьмі лявітаў замест усіх першародных сыноў Ізраіля і жывёлу лявітаў замест жывёлы іхняй. І лявіты будуць Маімі. Я — ГОСПАД.

46 Як выкуп за гэтых дзьвесьце семдзясят трох з першародных сыноў Ізраіля, што перавышаюць лік лявітаў,

47 вазьмі па пяць сыкляў ад галавы, паводле сыкля сьвятыні; сыкль мае дваццаць гераў.

48 І дасі срэбра Аарону і сынам ягоным як выкуп за тых, што перавышаюць лік».

49 І ўзяў Майсей срэбра выкупу за тых, што перавышалі лік выкупленых лявітамі.

50 Ад першародных сыноў Ізраіля атрымаў срэбра тысячу трыста шэсьцьдзясят пяць паводле сыкля сьвятыні.

51 І аддаў Майсей срэбра выкупу Аарону і сынам ягоным паводле з вуснаў ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help