1 ВАЛАДАРОЎ 6 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

1 Вал 6

1 У чатырыста восемдзясятым годзе пасьля выхаду Ізраілю з зямлі Эгіпецкай, у чацьвёртым годзе валадараньня Салямона над Ізраілем, у месяцы Зіў, значыць другім месяцы, пачаў будаваць Дом ГОСПАДА.

2 Дом, які валадар Салямон будаваў для ГОСПАДА, меў шэсьцьдзясят локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні.

3 Прысенак перад Дому Сьвятым меў дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна да шырыні Дому, і дзесяць локцяў шырыні перад Домам.

4 І зрабіў ён у Доменаўскосныя вокны з кратамі,

5 і зрабіў прыбудову ўздоўж сьценаў Дому, вакол Дому Сьвятога і Сьвятога Сьвятых, і бакавыя пакоі кругом.

6 І меў ніжні паверх пяць локцяў шырыні, сярэдні — шэсьць локцяў шырыні, а трэці — сем локцяў шырыні, бо ён зрабіў абмуроўку вакол Дому звонку, каб прыбудова не датыкалася да муроў Дому.

7 Пры пабудове Дому бралі чэсаныя камяні, робленыя каменярамі, і ў Доме, калі яго будавалі, не было чутна ані молату, ані сякеры, ані ніякай прылады жалезнай.

8 Дзьверы ў сярэднія бакавыя пакоі былі з правага боку Дому, праз якія сходы ўзыхо­дзілі да сярэдняга, а з сярэдняга — да трэцяга.

9 І пабудаваў Дом, і скончыў яго. І ашаляваў ён Дом дошкамі кедровымі.

10 І пабудаваў над усім Домам прыбудову ў пяць локцяў вышыні, і яна была прымацаваная да Дому бярвеньнямі кедровымі.

11 І было слова ГОСПАДА да Салямона, кажучы:

12 «Адносна Дому гэтага, які ты будуеш, дык калі ты будзеш хадзіць паводле пастановаў Мае, будзеш выконваць прысуды Мае і будзеш захоўваць прыказаньні Мае, каб хадзіць паводле іх, Я споўню слова Маё адносна цябе, якое прамовіў Давіду, бацьку твайму.

13 І Я буду жыць сярод сыноў Ізраіля, і не пакіну народу Майго, Ізраіля».

14 І пабудаваў Салямон Дом, і закончыў яго.

15 І знутры ашаляваў сьцены Дому дошкамі кедровымі, ад падлогі Дому аж да бэлькаў столі ўнутры ашаляваў дрэвам, а падлогу Дому пакрыў дошкамі кіпарысавымі.

16 А з задняга боку Дому паставіў сьцену з дошак кедровых у дваццаць локцяў вышыні ад падлогі, каб аддзяліць Давір, Сьвятое Сьвятых.

17 Сорак локцяў даўжыні меў Дом ад пярэдняй часткі сьвятыні.

18 І былі кедровыя ўнутры ўпрыгожаныя рэзьбленымі пладамі і кветкамі. Усё было з кедру, і камяня не было відаць.

19 І Давір быў зроблены ў сярэдзіне Дому, каб там паставіць Каўчэг Запавету ГОСПАДА.

20 Давір меў дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні. І ашаляваў яго чыстым золатам, і ахвярнік кедровы.

21 І ашаляваў Салямон Дом унутры шчырым золатам, і нацягнуў залатыя ланцугі перад Давірам, і ашаляваў яго золатам.

22 І ўвесь Дом ашаляваў золатам цалкам, і ахвярнік, які ў Давіры, ашаляваў золатам.

23 І зрабіў у Давіры двух херувімаў з дрэва аліўкавага ў дзесяць локцяў вышыні.

24 Адно крыло херувімаў мела пяць локцяў, і другое крыло мела таксама пяць локцяў. І ад канца аднаго крыла да канца другога крыла было дзесяць локцяў.

25 Другі херувім таксама меў дзесяць локцяў. Абодва херувімы мелі такія самыя памеры і выгляд.

26 Вышыня аднаго херувіма — дзесяць локцяў, і таксама другога херувіма.

27 І паставіў ён гэтых херувімаў у сярэдзіне ўнутранай часткі Дому. І крылы херувімаў былі раскінуты, і крыло аднаго херувіма дакраналася адной сьцяны, а крыло другога дакраналася другой сьцяны. А іхнія другія крылы зыходзіліся ў сярэдзіне Дому крыло з крылом.

28 І пакрыў ён херувімаў золатам.

29 А на ўсіх сьценах Дому кругом, унутры і звонку, выразаў выявы херувімаў, пальмаў і кветак, што красуюць.

30 І падлогу Дому пакрыў золатам унутры і звонку.

31 А на ўваходзе ў Давір зрабіў дзьверы з дрэва аліўкавага з пяцівугольнымі вушакамі.

32 І на дзьвюх паловах дзьвярэй з дрэва аліўкавага ён выразаў херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пакрыў іх золатам. І пакрыў золатам херувімаў і пальмы.

33 І гэтаксама зрабіў на ўваходзе ў сьвятыню чатырохвугольныя вушакі з дрэва аліўкавага,

34 і дзьве форткі дзьвярэй з дрэва кіпарысавага. Абедзьве форткі адных дзьвярэй былі рухомыя, і абедзьве форткі другіх дзьвярэй былі рухомыя.

35 І выразьбіў на іх херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пакрыў выявы золатам.

36 І аббудаваў ён унутраны панадворак трыма шэрагамі чэсаных камянёў і шэрагам бярвеньняў кедровых.

37 У чацьвёртым годзе ў месяцы Зіў быў закладзены падмурак Дому ГОСПАДА,

38 а ў адзінаццатым годзе, у месяцы Буль, значыцца, у восьмым месяцы, быў скончаны Дом з усімі прыналежнасьцямі ягонымі і з усім упарадкаваньнем яго. Будаваў яго сем гадоў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help