ЁЎ 20 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ёў 20

1 І адказаў Цафар з Наамы, і сказаў:

2 «Вось, разважаньні мае прынукаюць адказваць, і неспакой у-ва мне.

3 Упіканьне, якім мяне зьневажаў, я выслухаў, і дух розуму майго паказвае мне.

4 Ці ня ведаеш ты, што ад пачатку, як нарадзіўся чалавек на зямлі,

5 радасьць злачынцаў кароткая, і пацеха бязбожных на момант толькі.

6 Калі пыха ягоная падымецца да неба, і галава ягоная дакранецца хмараў,

7 як гной прападзе ён, і тыя, што бачылі яго, спытаюцца: “Дзе ён?”

8 Як сон прамінае ён, і не знайсьці, пралятае, быццам марыва начное.

9 Вока, якое бачыла яго, ужо ня ўбачыць яго, і месца ягонае ня ўбачыць яго болей.

10 Сыны ягоныя прасіць будуць ласкі ва ўбогіх, і рукі ягоныя аддадуць маёмасьць сваю.

11 Косткі ягоныя, поўныя сілы маладосьці, разам з ім будуць спаць у парахне.

12 Калі салодкае ў вуснах ягоных зло, схаванае пад языком ягоным,

13 і будзе ён шкадаваць яго, і ня кіне яго, але будзе трымаць у вуснах сваіх,

14 тады хлеб у жываце ягоным пераменіцца ў жоўць зьмяіную.

15 Багацьці, якія ён праглынуў, вырыгае, выцягне іх Бог з жывата ягонага.

16 Праглыне ён атруту зьмяіную, і заб’е яго язык гадзюкі.

17 Ня ўбачыць ён ручаёў алею, рэк, якія мёдам і малаком ацякаюць.

18 І верне ён здабытак з чужой працы, і не праглыне яго, і ня будзе цешыцца з багацьцяў набытых.

19 Бо ён крыўдзіў і не зважаў на ўбогіх, рабаваў дамы, якія не будаваў.

20 Ніколі не наядаўся жывот ягоны, і ніколі ня мог ён дагадзіць прагавітасьці сваёй.

21 Нічога не заставалася з-за абжорства ягонага, і таму не застанецца нічога з маёмасьці ягонай.

22 Калі наесца, цесна яму будзе, і ўсякая бяда будзе нападаць на яго.

23 Калі будзе напаўняць жывот свой, Бог спашле на яго ярасьць гневу Свайго, і вылье на яго кару Сваю.

24 Будзе ён уцякаць ад зброі жалезнай, і патрапіць пад лук мядзяны.

25 Страла паб’е цела ягонае і пячонку ягоную, і нахлынуць на яго рэчы страшныя.

26 Цемра захаваная для яго, і будзе паліць яго агонь, які ніхто не разьдзьмухвае, і тое, што засталося ў намёце ягоным, будзе зьнішчана.

27 Нябёсы аб’явяць бязбожнасьць ягоную, і зямля паўстане супраць яго.

28 Будзе зьнішчаны ўраджай дому ягонага, і разальецца ў дзень гневу Божага.

29 Такая доля перад Богам чалавека бязбожнага і спадчына, прызначаная для яго Богам».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help