ЁЎ 35 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ёў 35

1 І адказаў Элігу, і сказаў:

2 «Што ты лічыш слушным, калі ты сказаў: “Праведнасьць мая большая, чым у Бога”?

3 Бо ты сказаў: “Што за карысьць мне і што я атрымаю з гэтага, чым калі б я грашыў?”

4 Я адкажу табе словамі, і сябрам тваім з табою.

5 Паглядзі на неба і пабач; паглядзі на аблокі, яны вышэйшыя за цябе.

6 Калі ты саграшыш, што зробіш ты Яму? І калі грахі твае памнажаюцца, чым ты зашкодзіш Яму?

7 А калі будзеш праведны, што дасі Яму? Або што Ён атрымае з рукі тваёй?

8 Чалавеку, падобнаму да цябе, ліхота твая, а праведнасьць твая сыну чалавечаму.

9 Ад мноства прыгнятальнікаў яны галосяць, з прычыны рамяна моцных.

10 Але ня кажа: “Дзе ж Бог, Які стварыў мяне, Які дае сьпевы ўначы,

11 Які вучыць нас болей, чым жывёлаў зямных, і больш, чым птушак нябесных, робіць нас мудрымі?”

12 Там яны лямантуюць, але Ён не адказвае ім з прычыны пыхлівасьці злачынцаў.

13 Толькі марноты ня слухае Бог і ня бачыць Усемагутны.

14 Хоць ты сказаў, што ня бачыш Яго, разгляд — перад абліччам Ягоным, і ты чакай на Яго.

15 І цяпер, калі не палае гнеў Ягоны, Ён не зважае зашмат на нягоднасьць.

16 Надарма Ёў адчыніў вусны свае і множыць прамовы бяздумныя».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help