ОСІЯ 6 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ос 6

1 «Хадзем і вернемся да ГОСПАДА, бо Ён разьдзёр, і Ён нас аздаровіць, Ён ударыў, і Ён перавяжа нашыя.

2 Ажывіць нас праз два дні, і на трэці дзень падніме нас, і мы будзем жыць перад абліччам Ягоным.

3 І мы пазнаем, і будзем імкнуцца пазнаць ГОСПАДА. Як раніцы падрыхтаваны выхад Ягоны, і Ён прый­дзе да нас як дождж, як раньні дождж і як позьні дождж на зямлю».

4 Што Мне зрабіць табе, Эфраіме? Што Мне зрабіць табе, Юда? Міласэрнасьць вашая як воблака ранішняе, як раса, што рана зьнікае.

5 Дзеля гэтага Я абчэсваў іх праз прарокаў, забіваў іх словамі вуснаў Маіх. І суды Мае як сьвятло выходзяць.

6 Бо міласэрнасьці хачу, а не ахвяры, і пазнаньня Бога больш, чым цэласпаленьняў.

7 Але яны, як Адам, парушылі запавет, там яны здрадзілі Мне.

8 Гілеад — горад тых, якія робяць злачынствы, заплямлены крывёю.

9 Як разбойнікі цікуюць на чалавека, так хеўра сьвятароў забівае злачынна на шляху ў Сыхем, бо яны падступнае ўчыняюць.

10 У доме Ізраіля Я бачыў брыдоту брыдотаў, там распуста Эфраіма, зганьбаваны Ізраіль.

11 Таксама для цябе, Юда, прызначана жніво, калі Я вярну палонных народу Майго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help