ЯРЭМІЯ 43 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Яр 43

1 І сталася, калі Ярэмія скончыў прамаўляць да ўсяго народу ўсе словы ГОСПАДА, Бога іхняга, якія паслаў да іх ГОСПАД, Бог іхні, усе словы гэтыя,

2 сказалі Азарыя, сын Гашаі, і Ёханан, сын Карэаха, і ўсе людзі дзёрзкія, кажучы да Ярэміі: «Хлусьню ты гаворыш! Не пасылаў цябе ГОСПАД, Бог наш, кажучы: “Не ідзіце ў Эгіпет, каб там пасяліцца!”

3 Бо Барух, сын Нэрыі, намовіў цябе супраць нас, каб выдаць нас у рукі Халдэйцаў, каб забіць нас або выгнаць нас у Бабілон».

4 І Ёханан, сын Карэаха, і ўсе князі войска, і ўвесь народ не паслухалі голасу ГОСПАДА, каб жыць у зямлі Юды.

5 І Ёханан, сын Карэаха, і ўсе князі войска ўзялі ўсю рэшту Юды, якія вярнуліся з усіх народаў, куды былі выгнаныя, каб жыць у зямлі Юды,

6 мужчынаў, жанчынаў, дзяцей, дочак валадара і кожную душу, якую Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, пакінуў разам з Гедаліем, сынам Ахікама, сынам Шафана, і Ярэмію прарока, і Баруха, сына Нэрыі.

7 І пайшлі яны ў зямлю Эгіпецкую, бо не паслухаліся голасу ГОСПАДА, і прыйшлі ў Тахпанхэс.

8 І было слова ГОСПАДА да Ярэміі ў Тахпанхэсе, кажучы:

9 «Вазьмі ў рукі твае камяні вялікія і схавай іх у гліне цагельнай пры ўваходзе ў дом фараона ў Тахпанхэсе на вачах мужоў Юдэйскіх.

10 І скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я пашлю і прывяду Навухаданосара, валадара Бабілонскага, слугу Майго. І ён паставіць пасад свой на камянях гэтых, якія Я схаваў, і ён расьцягне намёт свой над імі.

11 І ён прыйдзе, і ўдарыць зямлю Эгіпецкую, і хто прызначаны на сьмерць, на сьмерць, хто ў палон, ў палон, хто пад меч, пад меч.

12 І ён падпаліць агонь у дамах багоў Эгіпецкіх, і спаліць іх, і возьме ў палон, і ачысьціць зямлю Эгіпецкую, як чысьціць пастух адзеньне сваё, і выйдзе адтуль у супакоі.

13 І паломіць ён слупы Бэт-Шэмэшу, які ў зямлі Эгіпецкай, і дамы багоў Эгіпецкіх спаліць агнём”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help