ОСІЯ 12 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ос 12

1 Эфраім пасьвіць вецер і гоніцца за ветрам усходнім. Увесь дзень ён памнажае хлусьню і спусташэньне, і заключае запавет з Асірыяй, і выносіць алей у Эгіпет.

2 ГОСПАД мае справу судовую з Юдам і пакарае Якуба паводле шляхоў ягоных, паводле ўчынкаў ягоных верне яму.

3 Яшчэ ва ўлоньні ён ухапіў за пяту брата свайго і сілаю сваёю змагаўся з Богам.

4 І змагаўся ён з анёлам, і перамог. Плакаў і прасіў ласкі ў Яго, у Бэтэлі знайшоў Яго, і там Ён размаўляў з намі.

5 Гэта ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, ГОСПАД — памятнае Ягонае.

6 А ты вярніся да Бога твайго, захоўвай міласэрнасьць і суд, і заўсёды чакай на Бога твайго.

7 Ханаан у руцэ сваёй мае вагі фальшывыя, любіць прыгнёт.

8 І сказаў Эфраім: «Але я ўзбагаціўся, знайшоў сілу для сябе. У-ва ўсіх высілках маіх ня знойдзена ў-ва мне няправасьці, якая б была грахом».

9 Але Я — ГОСПАД, Бог твой, з зямлі Эгіпецкай. І Я зноў вярну цябе ў намёты, як у дні спатканьня.

10 І Я прамаўляў да прарокаў, і Я памнажаў відзежы, і праз прарокаў даваў прыповесьці.

11 Калі ў Гілеадзе няправасьць, станецца марнотаю; ў Гільгале валоў складаюць у ахвяру. Ахвярнікі іхнія — як крушня на разараным полі.

12 І ўцёк Якуб на палі Араму, і служыў Ізраіль за жонку, і за жонку пільнаваў.

13 І праз прарока ГОСПАД вывеў Ізраіля з Эгіпту, і праз прарока Ён захоўваў яго.

14 Але Эфраім упарта раздражняў, і Ён пакінуў на ім кроў ягоную, і ганьбу ягоную верне яму Госпад ягоны.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help