РЫМЛЯНАЎ 4 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Рым 4

1 Дык што, скажам, Абрагам, бацька наш, знайшоў паводле цела?

2 Бо калі Абрагам апраўданы ўчынкамі, ён мае пахвалу, але ня перад Богам.

3 Бо што кажа Пісаньне? «Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму за праведнасьць».

4 Таму, хто робіць, нагарода ня з ласкі залічваецца, але з павіннасьці;

5 а таму, хто ня робіць, але верыць у Таго, Хто апраўдвае бязбожніка, вера ягоная залічваецца за праведнасьць.

6 Гэтак і Давід кажа, што шчасьце чалавеку, якому Бог залічвае праведнасьць незалежна ад учынкаў:

7 «Шчасьлівыя тыя, якім адпушчаныя беззаконьні і якім грахі прыкрытыя;

8 шчасьлівы чалавек, якому Госпад не залічыць грэху».

9 Дык шчаснасьць гэтая для абрэзаных ці і для неабрэзаных? Бо мы кажам, што Абрагаму вера залічана за праведнасьць.

10 Дык калі залічана? У абразаньні ці ў неабразаньні? Не ў абразаньні, але ў неабразаньні.

11 I знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці веры, якую у неабразаньні, каб быў ён бацькам усіх, хто верыць у неабразаньні, каб і ім залічана была праведнасьць,

12 і бацькам абразаньня, тых, якія ня толькі абразаньне, але і ходзяць па сьлядах веры ў неабразаньні бацькі нашага Абрагама.

13 Бо не праз Закон Абрагаму ці насеньню ягонаму абяцаньне быць спадкаемцам сьвету, але праз праведнасьць веры.

14 Бо калі тыя, што праз Закон, — спадкаемцы, змарнее вера і зьнішчыцца абяцаньне;

15 бо Закон выклікае гнеў, бо дзе няма закону, няма парушэньня.

16 Дзеля гэтага праз веру, каб было паводле ласкі, каб абяцаньне было ўгрунтаваным для ўсяго насеньня, ня толькі для таго, якое праз Закон, але і для таго, якое праз веру Абрагама, які ёсьць бацька ўсіх нас,

17 як напісана: «Я паставіў цябе бацькам многіх народаў», перад Богам, Якому ён паверыў, Які ажыўляе мёртвых і называе тое, што ня ёсьць, як тое, што ёсьць.

18 Ён, насуперак надзеі, паверыў з надзеяй, што станецца бацькам многіх народаў, паводле сказанага: «Гэткае будзе насеньне тваё».

19 I, не зьнямогшыся ў веры, ён не глядзеў на цела сваё ўжо амярцьвелае, якое мела амаль сто гадоў, і што ўлоньне Сары амярцьвела,

20 у абяцаньні Божым не сумняваўся недаверствам, але ўмацаваўся вераю, аддаўшы славу Богу

21 і маючы пэўнасьць, што Ён магутны зрабіць тое, што абяцаў.

22 Дзеля гэтага і залічана яму за праведнасьць.

23 А напісана ня дзеля яго толькі, што залічана яму,

24 але і дзеля нас, што мае быць залічана нам, якія вераць у Таго, Хто ўваскрасіў з мёртвых Ісуса, Госпада нашага,

25 Які быў выдадзены дзеля грахоў нашых і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help