ПСАЛЬМЫ 140 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 140

1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.

2 Ратуй мяне, ГОСПАДЗЕ, ад чалавека ліхога, ад чалавека злачыннага захоўвай мяне!

3 Яны задумляюць ліхое ў сэрцы сваім, кожны дзень узьнімаюць вайну,

4 навастрылі язык свой, як зьмеі, атрута зьмяіная ў вуснах іхніх. (Сэлях)

5 Захавай мяне, ГОСПАДЗЕ, ад рук бязбожніка! Захоўвай мяне ад чалавека злачыннага, ад тых, што мяркуюць пахіснуць стопы мае.

6 Пыхліўцы таемна пастку для мяне і петлі, расьцягнулі сеці пры сьцежцы, паставілі сіло для мяне. (Сэлях)

7 Сказаў я да ГОСПАДА: «Ты — мой Бог!» Прыхілі вуха, ГОС­ПАДЗЕ, на голас маленьня майго!

8 ГОСПАДЗЕ, Госпадзе, моц збаўленьня майго, Ты засланяеш галаву маю ў дзень бітвы.

9 Ня дай таго, ГОСПАДЗЕ, што жадае бязбожнік, намерам ягоным ня дай споўніцца, каб не ўзьнімаліся яны! (Сэлях)

10 Няхай галовы тых, што мяне абступілі, пакрыюцца ліхоцьцем вуснаў іхніх!

11 Няхай пасыплецца на іх вугольле! У агонь няхай кіне Ён іх, у дол глыбокі, каб ім не паўстаць!

12 Чалавек з языком на зямлі ня ўстоіць; на чалавека злачыннага ліхоцьце цікаваць будзе, каб загубіць яго.

13 Ведаю я, што ГОСПАД выступіць у справе прыгнечанага, суд убогаму.

14 І будуць праведнікі славіць імя Тваё, правыя будуць жыць перад абліччам Тваім!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help