ПСАЛЬМЫ 146 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 146

1 Альлелюя! Хвалі, душа мая, ГОСПАДА!

2 Хваліць буду ГОСПАДА, пакуль жыву; выслаўляць буду Бога майго, пакуль існую.

3 Не спадзявайцеся на магнатаў, на сына чалавечага, у якім няма выратаваньня!

4 Выйдзе дух з яго, і ён вернецца ў зямлю; у той самы дзень зьнікнуць і задумы ягоныя.

5 Шчасьлівы той, у каго Бог Якуба — дапамога, у каго надзея на ГОСПАДА, Бога ягонага,

6 Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў ім, Які захоўвае праўду на вякі,

7 Які ўчыняе суд для пакрыўджаных, дае хлеба галодным. ГОСПАД разьвязвае зьвязаных,

8 ГОСПАД расплюшчвае сьляпых, ГОСПАД падымае прыгнечаных, ГОСПАД любіць праведных.

9 ГОСПАД захоўвае прыхадняў, дапамагае сіротам і ўдовам, але шлях бязбожнікаў блытае.

10 Валадарыць ГОСПАД на вякі; Бог твой, Сыёне, — з пакаленьня ў пакаленьне! Альлелюя!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help