ЁЎ 26 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ёў 26

1 І адказаў Ёў, і сказаў:

2 «Як ты дапамог кволаму, і як падтрымаў рамяно бясьсільнае!

3 Якую ты даў параду нямудраму і выявіў цьвярозы розум для многіх!

4 Каго ты навучыў словам сваім, і які дух выходзіць з цябе?

5 Рэфаімы дрыжаць пад водамі, і тыя, што жывуць разам з імі.

6 Адхлань адкрытая перад Ім, і няма заслоны для Абадону.

7 Ён расьцягнуў поўнач над пусткаю і павесіў зямлю на нічым.

8 Ён укладае воды ў аблокі Свае, і хмары ня рвуцца ад іх.

9 Ён закрывае поўню месяца і расьцягнуў над ім хмару Сваю.

10 Ён пазначыў мяжу на абліччы вады, аж да мяжы між сьвятлом і цемраю.

11 Слупы нябесныя дрыжаць і баяцца гневу Ягонага.

12 Магутнасьцю Сваёю Ён супакойвае мора, і мудрасьцю Сваёй Ён зьнішчыў Рагава.

13 Дух Ягоны распагоджвае неба, і рука Ягоная нішчыць зьмея, які ўцякае.

14 Вось такія канцы шляхоў Ягоных; і толькі слабыя словы мы чуем пра Яго. Хто можа зразумець грымоты велічы Ягонай?»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help