ІСАЯ 53 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Іс 53

1 Хто паверыў вестцы нашай? І каму аб’явілася рамяно ГОСПАДА?

2 Бо Ён вырас, быццам парастак перад абліччам Ягоным, і нібы корань з зямлі сухой. Не было ў Ім ані прывабнасьці, ані прыгажосьці, і мы глядзелі на Яго, і не было выгляду ў Ім, каб нам спадабаўся.

3 Ён быў пагарджаны і адкінуты людзьмі, муж пакутаў, які паспытаў хваробы, і перад Ім закрывалі абліччы. Ён быў пагарджаны, і мы мелі Яго за нішто.

4 Але Ён узяў на Сябе немачы нашыя і панёс хваробы нашыя, а мы ўважалі Яго за асу­джанага, за пакаранага Богам і прыніжанага.

5 Але Ён быў прабіты за грахі нашыя, быў катаваны за беззаконьні нашыя; пакараньне міру нашага на Ім, і ранамі Ягонымі мы аздароўлены.

6 Усе мы як авечкі заблукалі, кожны з нас зьвярнуў на шлях свой, і ГОСПАД узлажыў на Яго беззаконьне ўсіх нас.

7 Мучылі Яго, і зьдзекваліся з Яго, і Ён не адкрыў вуснаў Сваіх. Як ягня, ведзенае на зарэз, і як авечка нямая перад абліччам тых, якія стрыгуць яе, так Ён не адкрыў вуснаў Сваіх.

8 Пасьля вязьніцы і суду Ён быў забраны, і пра паходжаньне Ягонае хто раскажа? Бо Ён быў вырваны з зямлі жывых, за правіны народу Майго быў пакараны.

9 І дадзена Яму магіла сярод бязбожнікаў, але ў багатага пахавалі Яго, хоць не зрабіў Ён крыўды і не было падману ў вуснах Ягоных.

10 А ГОСПАД зажадаў скрышыць Яго і аддаць на пакуты. Калі Ён аддасьць душу Сваю ў ахвяру за грэх, Ён убачыць насеньне і бу­дзе мець доўгія дні, і жаданьне ГОСПАДА будзе рукою Ягонай споўнена.

11 Пасьля пакутаў душы Сваёй Ён убачыць і насыціцца. Праведны Слуга Мой праз пазнаньне Сваё апраўдае многіх, і беззаконьні іхнія Ён панясе.

12 Дзеля гэтага Я дам Яму сярод многіх, і з магутнымі Ён будзе дзяліць здабычу за тое, што Ён аддаў душу Сваю на сьмерць, і ў злачынцы быў залічаны. І Ён панёс на Сабе грахі многіх, і заступіўся за злачынцаў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help