ГАЛЯТАЎ 2 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Гал 2

1 Пасьля, праз чатырнаццаць гадоў, хадзіў я ізноў у Ерусалім з Барнабам, узяўшы з сабою і Ціта.

2 Хадзіў жа я паводле адкрыцьця і прадставіў ім, асабліва тым, якія лічацца, Эвангельле, якое абвяшчаю сярод паганаў, ці не надарма бягу або бег?

3 Але і Ціт, які быў са мною, які быў Грэк, ня быў змушаны абрэзацца.

4 Фальшывым жа братам, якія паўкрадаліся і прыйшлі падгледзець нашую свабоду, якую мы маем у Хрысьце Ісусе, каб зьняволіць нас,

5 мы ні на гадзіну не паддаліся і не падпарадкаваліся, каб праўда Эвангельля захавалася ў вас.

6 А тыя, якія лічацца, (хоць якія яны былі некалі, для мяне няма розьніцы, Бог не зважае на аблічча чалавека), тыя, якія лічацца, мне нічога не пярэчылі,

7 але наадварот, убачыўшы, што мне даверана Эвангельле неабрэзаных, як Пятру — абрэзаных,

8 бо Той, Які дзейнічаў праз Пятра ў апостальстве ў абрэзаных, дзейнічаў і праз мяне між паганамі,

9 і пазнаўшы ласку, якая дадзена мне, Якуб, і Кіфа, і Ян, якія лічацца слупамі, далі мне і Барнабу правіцу супольнасьці, каб мы да паганаў, а яны — да абрэзаных,

10 толькі каб мы памяталі пра ўбогіх, што я гэтаксама і намагаўся рабіць.

11 Калі ж Пётар прыйшоў у Антыёхію, я асабіста супрацьстаў яму, таму што было дакараць.

12 Бо перад тым, як прыйшлі некаторыя ад Якуба, ён еў ра­зам з паганамі; а калі яны прыйшлі, ухіляўся і аддзяляўся, баючыся абрэзаных.

13 І з ім крывадушнічалі іншыя Юдэі, так што нават Барнаба быў захоплены іхняй крывадушнасьцю.

14 Але калі я ўбачыў, што яны ня ходзяць проста паводле праўды Эвангельскай, я сказаў Пятру пры ўсіх: «Калі ты, будучы Юдэем, жывеш па-паганску, а не па-юдэйску, чаму паганаў змушаеш жыць па-юдэйску?»

15 Мы паводле прыроды Юдэі, а не з паганаў грэшнікі,

16 ведаючы, што чалавек апраўдваецца не праз учынкі Закону, а толькі праз веру ў Ісуса Хрыста, і мы паверылі ў Хрыста Ісуса, каб апраўдацца праз веру ў Хрыста, а не праз учынкі Закону, бо праз учынкі Закону ня будзе апраўданае ніводнае цела.

17 А калі, шукаючы апраўданьня ў Хрысьце, мы самі аказаліся грэшнікамі, дык ці Хрыстос — служыцель грэху? Няхай ня станецца!

18 Бо калі я зноў будую тое, што зруйнаваў, сам сябе зьяўляю парушальнікам.

19 Бо праз Закон я памёр для Закону, каб жыць для Бога.

20 Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, жыву праз веру ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне.

21 Не адкідаю ласкі Божае. Бо калі праз Закон праведнасьць, дык Хрыстос надарма памёр.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help