ЁЎ 17 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ёў 17

1 Дух мой зламаны, дні мае спыняюцца, мне магіла.

2 Насьмешкі навокал мяне, і ў горычы чэзьне вока маё.

3 Ты Сам дай заклад за мяне, бо хто ж паручыцца за мяне, удараючы руку маю?

4 Бо Ты закрыў сэрца іхняе на разуменьне, дзеля таго яны не ўзьнімуцца.

5 Хто бліжніх сваіх ро­біць здабычай, у сыноў ягоных вочы сьцямнеюць.

6 Ён паставіў мяне ў прымаўку народу, і ў твар плююць мне.

7 Сасьлепла ад горычы вока маё, і члены цела майго сталіся нібы цень.

8 Праведнікі аслупянелі, бачачы гэтае, і нявінны злуецца на бязбожніка.

9 Аднак праведнік будзе трымацца шляху свайго, і чысты дадасьць моцы рукам сваім.

10 Дык апамятайцеся ўсе вы, і прыходзьце, але я не знаходжу між вамі нікога разумнага.

11 Дні мае прамінулі, пагубіліся думкі мае, летуценьні сэрца майго.

12 А яны ноч замяняюць на дзень, і да цемры сьвятло набліжаюць.

13 Ці магу спадзявацца, што адхлань будзе домам маім і ў цемры я пасьцялю ложак сабе?

14 Кажу дамавіне: “Ты — бацька мой!” А чарвякам: “Маці мая і сястра мая”.

15 Дык дзе ж тады надзея мая? І хто можа бачыць надзею маю?

16 У брамы адхлані зыйдзе яна, і разам са мною ў парахне супачыне».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help