ПЕСЬНЯ 4 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Псн 4

1 «Якая прыгожая ты, сяброўка мая, якая ты прыгожая! Вочы твае — як галубкі пад кудзеркамі тваімі. Валасы твае — як чарада козаў, якія зыходзяць з гары Гілеад.

2 Зубы твае — як чарада стрыжаных авечак, якія выходзяць з купаньня; у кожнай пара ягнятак, і няплоднай няма сярод іх.

3 Быццам стужка кармазыновая — губы твае, і вусны твае салодкія. Як паловы яблыка гранатовага шчочкі твае пад кудзеркамі тваімі.

4 Як вежа Давідава шыя твая, збудаваная для абароны, тысяча шчытоў завешана на ёй, усё — зброя волатаў.

5 Грудзі твае — як двое казьлянятаў, блізьнятаў сарны, якія пасьвяцца сярод лілеяў.

6 Пакуль дзень дыхае і зьнікаюць цені, пайду на гару міры і на ўзгорак кадзіла.

7 Уся ты прыгожая, сяброўка мая, і заганы няма ў табе.

8 Са мною з Лібану, нявеста мая, са мною з Лібану ідзі; паглядзі з вяршыні Аману, з вяршыні Сэніру і Гермону, з лежышчаў львоў, з гор леапардаў.

9 Паланіла ты сэрца маё, сястра мая нявеста, паланіла ты сэрца маё адным вачэй тваіх, і аднымі пацеркамі на шыі тваёй.

10 Якое цудоўнае каханьне тваё, сястра мая нявеста, лепшае каханьне тваё, чым віно. А пах алейкаў тваіх за ўсе пахошчы.

11 Мёд сотавы сьцякае з вуснаў тваіх, нявеста, мёд і малако пад языком тваім, а водар шатаў тваіх — як водар Лібану.

12 Замкнёны сад — сястра мая, нявеста, замкнёны сад, крыніца запячатаная.

13 Улоньне тваё — сад яблык гранатовых з адборнымі пладамі, кіпэр і нард.

14 Нард і шафран, трысьнёг і цынамон з усімі дрэвамі ладану, міра і альвасу і з усімі найлепшымі пахошчамі.

15 Ты — крыніца ў садзе, студня вады жывой, якая сьця­кае з Лібану.

16 Абудзіся, вецер з поўначы! Прыйдзі, вецер з поўдня; дзьмі на сад мой, і няхай паця­куць пахошчы ягоныя». «Няхай прыйдзе любы мой у сад свой, і няхай есьць найлепшыя плады ягоныя».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help