ВЫХАД 1 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Вых 1

1 І вось імёны сыноў Ізраіля, якія прыйшлі ў Эгіпет з Якубам, увайшлі кожны з домам сваім:

2 Рубэн, Сымон, Левій і Юда,

3 Ісахар, Завулён і Бэн’ямін,

4 Дан і Нэфталі, Гад і Асэр.

5 I ўсіх душаў, якія выйшлі з паясьніцы Якуба, было семдзясят, а Язэп быў у Эгіпце.

6 I памёр Язэп, і ўсе браты ягоныя, і ўсё пакаленьне тое.

7 І сыны Ізраіля пладзіліся, і нараджаліся, і памнажаліся, і ставаліся вельмі-вельмі магутнымі, і напоўнілася імі зямля.

8 I паўстаў новы валадар у Эгіпце, які ня ведаў Язэпа.

9 I сказаў ён народу свайму: «Вось, народ сыноў Ізраіля больш шматлікі і мацнейшы за нас.

10 Давайце мудра ўчынім адносна яго, каб ён не памнажаўся; бо як здарыцца вайна, ён злучыцца з ворагамі нашымі, і будзе ваяваць з намі, і выйдзе з зямлі гэтай».

11 І ён паставіў над ім наглядчыкаў працаў, каб уціскалі яго цяжкімі працамі. I пабудаваў на склады фараону гарады Пітом і Рамсэс.

12 I колькі ўціскалі яго, ён памнажаўся і пашыраўся. I трывожыліся з прычыны сыноў Ізраіля.

13 I зьняволілі Эгіпцяне сыноў Ізраіля, і ўціскалі,

14 і рабілі горкім жыцьцё іхняе цяжкаю працаю з глінаю і цэглаю, і ўсякаю працаю ў полі, і ўсякімі працамі зьневалялі іх і ўціскалі.

15 I сказаў валадар Эгіпту павітухам гебрайскім, якіх адной імя было Шыфра, а імя другой — Пуа,

16 і сказаў: «Калі будзеце пры радзінах у Гебраек, глядзіце на радзільны ложак: калі будзе сын, дык забіце яго, а калі дачка, няхай застанецца жывая».

17 Але павітухі баяліся Бога, і не рабілі так, як загадаў ім валадар Эгіпту, і пакідалі хлопцаў жывымі.

18 I паклікаў валадар Эгіпту павітухаў, і сказаў ім: «Чаму вы робіце гэта, чаму пакідаеце хлопцаў жывымі?»

19 І сказалі павітухі фараону: «Жанчыны гебрайскія не такія, як эгіпецкія; яны здаровыя, і яны нараджаюць перш, чым прыйдзе да іх павітуха».

20 I спагадаў Бог павітухам; і народ памнажаўся і вельмі мацнеў.

21 I сталася,, што павітухі баяліся Бога, Ён збудаваў ім дамы.

22 I загадаў фараон усяму народу свайму, кажучы: «Кожнага сына, які народзіцца, кідайце ў раку; а кожную дачку пакідайце жывую».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help