ВЫХАД 27 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Вых 27

1 I зробіш ахвярнік з дрэва акацыі, пяць локцяў у даўжыню і пяць локцяў у шырыню, чатырохкутні будзе ахвярнік, і тры локці ў вышыню.

2 I зробіш рогі ягоныя на чатырох вуглах ягоных, з яго будуць выходзіць рогі ягоныя, і пакрыеш іх медзьдзю.

3 I зробіш да яго гаршчкі для попелу з яго, і лапаткі ягоныя, і місы ягоныя, і відэльцы ягоныя, і кадзільніцы ягоныя. Усе начыньні зробіш з медзі.

4 I зробіш да яго крату, плеценай работы, мядзяную, і зробіш на пляцёнцы чатыры колцы мядзяныя на чатырох вуглах яе.

5 I паложыш яе зьнізу пад вобад ахвярніка так, каб пляцёнка была да паловы ахвярніка.

6 I зробіш насілы для ахвярніка, насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх медзьдзю.

7 I ўкладзеш насілы ягоныя ў колцы, і будуць насілы па абодвух баках ахвярніка для нашэньня яго.

8 Пустым унутры з дошак зробіш яго. Як паказана табе на гары, так няхай зробяць.

9 І зробіш панадворак Сялібы. З паўднёвага боку, на поўдзень, заслоны для панадворку з кручанага вісону, даўжынёй у сто локцяў з аднаго боку.

10 I слупоў да іх дваццаць, і падставак да іх дваццаць мядзяных; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя.

11 Таксама з паўночнага боку ўздоўж заслоны ў сто даўжыні; і слупоў да іх дваццаць, і падставак да іх дваццаць мядзяных; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя.

12 А на шырыню панадворку з заходняга боку заслоны ў пяцьдзясят локцяў; слупоў да іх дзесяць, і падставак да іх дзесяць.

13 I шырыня панадворку з пярэдняга боку, на ўсход, — пяцьдзясят локцяў.

14 Пятнаццаць локцяў — заслоны з краю; слупоў да іх тры, і падставак да іх тры.

15 I з другога краю — заслоны ў пятнаццаць; слупоў да іх тры, і падставак да іх тры.

16 А для брамы панадворку — заслона ў дваццаць локцяў з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, гафтаванае работы; слупоў да яе чатыры, і падставак да іх чатыры.

17 Усе слупы вакол панадворку злучаны срэбнымі клямкамі; кручкі ў іх — срэбныя, а падстаўкі да іх — мядзяныя.

18 Даўжыня панадворку — сто локцяў, а шырыня — пяцьдзясят і пяцьдзясят, а вышыня — пяць локцяў; з кручанага вісону, а падстаўкі — мядзяныя.

19 Усе начыньні Сялібы для ўсялякага ўжываньня ў ёй і ўсе калкі ейныя, і ўсе калкі панадворку — мядзяныя.

20 I ты загадаеш сынам Ізраіля, і возьмуць табе алей з аліўкаў, чысты, выціснуты, для асьвятленьня, каб лямпы гарэлі заўсёды.

21 У Намёце Спатканьня навонкі ад заслоны, якая перад Сьведчаньнем, будуць запальваць іх Аарон і сыны ягоныя з вечара да раніцы перад абліччам ГОСПАДА. пастанова вечная для пакаленьняў іхніх ад сыноў Ізраіля.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help