2 ЛЕТАПІСАЎ 2 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

2 Лет 2

1 І сказаў Салямон пабудаваць Дом для імя ГОСПАДА і дом для валадарства свайго.

2 І прызначыў Салямон сем­дзясят тысячаў чалавек на­сіць цяжары, і восемдзясят тысячаў каменяроў у гарах, і тры тысячы шэсьцьсот наглядчыкаў над імі.

3 І паслаў Салямон да Хурама, валадара Тыру, кажучы: «Як ты дапамагаў Давіду, баць­ку майму, і пасылаў яму кед­ры, каб ён пабудаваў дом, каб жыць у ім, так зрабі і мне.

4 Вось, я будую Дом для імя ГОСПАДА, Бога майго, каб сьвяціць Яго і кадзіць перад абліччам Ягоным пахкае кадзіла, і каб заўсёды хлябы пакладныя і цэласпаленьні раніцаю і ўвечары, у суботы і ў маладзік, і ва ўрачыстасьці ГОСПАДА, Бога нашага. Гэта на вякі ў Ізраілі.

5 І Дом гэты, які я будую, вялікі, бо вялікі Бог наш, за ўсіх багоў.

6 І ці стане ў каго сілы пабудаваць Дом для Яго, бо неба і нябёсы нябёсаў не зьмяшчаюць Яго? І хто я, каб мог пабудаваць Дом для Яго? Хіба толькі кадзіць перад абліччам Ягоным.

7 І цяпер прышлі мне чалавека мудрага, каб працаваць з золатам і срэбрам, з медзь­дзю, жалезам, пурпурам, кармазынам і блакітам, які ўмее выразаць рэзьбы, з мудрымі людзьмі, якія ў мяне ў Юдзе і ў Ерусаліме, якіх падрыхтаваў Давід, бацька мой.

8 І пашлі мне дрэва кедровае, кіпарысавае і сандалавае з Лібану, бо я ведаю, што слугі твае ўмеюць сячы дрэвы ў Лібане. І вось, слугі мае са слугамі тваімі,

9 каб падрыхтаваць мне шмат дрэва, бо Дом, які я будую, вялікі і цудоўны.

10 І вось, для дрывасекаў, якія сякуць дрэвы, слугаў тваіх, я даў на ежу дваццаць тысячаў кораў пшаніцы, і дваццаць тысячаў кораў ячменю, і дваццаць тысячаў батаў віна, і дваццаць тысячаў батаў алею».

11 І сказаў Хурам, валадар Тыру, у лісьце, і паслаў Салямону: «Палюбіў ГОСПАД народ Свой, і паставіў цябе за валадара над ім».

12 І сказаў Хурам: «Даб­раслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які ўчыніў неба і зямлю, Які даў Давіду валадару сына мудрага, які мае розум і веданьне, які пабудуе Дом ГОС­ПАДУ і дом для валадарства свайго.

13 І цяпер я паслаў чалавека мудрага, які мае веданьне і ўменьні, Хурам-Абію,

14 сына жанчыны з дачок Дана, і бацькі ягонага, чалавека з Тыру. Ён умее рабіць з золата, срэбра, медзі, жалеза, камяня, дрэва, пурпуру, блакіту, вісону і кармазыну; і выразаць усялякую разьбу, і майстраваць усялякае мастац­тва, якое будзе да­дзена яму з майстрамі тваімі і майстрамі пана майго Давіда, бацькі твайго.

15 І цяпер пшаніцу, ячмень, алей і віно, пра якія гаварыў гаспадар мой, пашлі для слугаў тваіх.

16 І мы будзем сячы дрэвы з Лібану, паводле ўсіх патрэбаў тваіх, і прыгонім іх табе плытамі па моры ў Яфу, і ты завязеш іх у Ерусалім».

17 І палічыў Салямон усіх прыхадняў, якія ў зямлі Ізраіля, пасьля сьпісу, якім палічыў іх Давід, бацька ягоны, і знайшлося іх сто пяцьдзясят тры тысячы шэсьцьсот.

18 І прызначыў ён з іх семдзясят тысячаў для нашэньня цяжараў, і восемдзясят тысячаў каменяроў у гарах, і тры тысячы шэсьцьсот наглядчыкаў над працамі народу гэтага.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help