ІСАЯ 3 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Іс 3

1 Вось Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, забярэ ў Ерусаліма і ў Юды моц і падпору, усю падпору хлеба і ўсю падпору вады,

2 волата і ваяра, судзь­дзю і прарока, прадказальніка і старосту,

3 пяцідзясятніка і магната, радніка і мудрага ў мастацтве, і здольнага ў загаворваньні.

4 І дам ім за князёў юнакоў, і хлапчукі будуць панаваць над імі.

5 І ў народзе адзін будзе ўціскаць другога, і кожны — бліжняга свайго; юнак будзе зьневажаць старога, і нікчэмны — паважанага.

6 Тады схопіць чалавек брата свайго ў доме бацькі свайго «Ты маеш адзеньне, дык будзь кіраўніком нашым, і няхай будуць руіны гэтыя пад рукой тваёй».

7 падымецца ў дзень той, кажучы: «Не магу перавязаць раны, і ў доме маім няма ані хлеба, ані адзеньня. Ня стаўце мяне кіраўніком народу».

8 Бо спатыкаецца Ерусалім, і Юда падае, бо язык іхні і ўчынкі іхнія — супраць ГОСПАДА, яны бунтуюцца ў вачах славы Ягонай.

9 Выраз аблічча іхняга сьведчыць супраць іх, як Садом выяўляюць яны грэх свой і не хаваюць. Гора душы іхняй, бо яны самі сабе рыхтуюць зло.

10 Скажыце праведніку, што будзе добра яму, бо ён будзе спажываць плод учынкаў сваіх.

11 А ліхотніку — гора, бо ён ліха, бо адплата яму будзе паводле рук ягоных.

12 Народзе Мой, немаўля цябе крыўдзіць, а жанчыны над табой пануюць. Народзе Мой, правадыры твае ашукваюць цябе і шлях сьцежкі тваёй блытаюць.

13 Падняўся ГОСПАД, каб праводзіць суд, і стаіць, каб судзіць народы.

14 ГОСПАД ідзе на суд старшыняў народу Свайго і князёў ягоных: «Гэта вы спустошылі вінаграднікі, і зрабаванае ў беднага — у дамах вашых.

15 Якім правам вы ўціскаеце народ Мой і засмучаеце абліччы ўбогіх? — кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў».

16 І сказаў ГОСПАД: «За тое, што дочкі Сыёну заганарыліся і, выцягваючы, выцягваюць шыю, і міргаюць вачыма, крочаць дробнымі крокамі і зьві­няць бранзалетамі на нагах сваіх,

17 Госпад зробіць, што лысымі стануць галовы дачок Сыёну, і ГОСПАД аголіць сорам іхні.

18 У той дзень паскідае Госпад аздобу бранзалетаў, і зорачкі, і паўмесяцы,

19 кольцы, нараменьнікі і вэлюмы,

20 дыядэмы і ланцужкі на нагах, і стужкі, і бутэлечкі з пахошчамі, і амулеты,

21 пярсьцёнкі і колцы для носу,

22 выкшталцоныя сукенкі і накідкі, шалі і торбачкі,

23 і люстэркі, і ценькую бялізну, абвіцьці і лёгкія сукенкі.

24 І станецца замест прыемных пахаў — смурод, замест поясу — вяроўка, замест учасаных валасоў — лысіна, замест багатай вопраткі — цесны мяшок, замест красы — ганьба.

25 Мужчыны твае пагінуць ад мяча, і рыцары твае — на вайне.

26 І загалосяць, і жалобай апрануцца брамы ейныя, і будзе яна спустошаная, і сядзе на зямлі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help