ОСІЯ 11 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ос 11

1 Калі Ізраіль быў дзіцём, Я палюбіў яго, і з Эгіпту паклікаў сына Майго.

2 Клікалі да іх, а яны зыходзілі ад аблічча іхняга. Для Баала складалі ахвяры і для ідалаў палілі кадзіла.

3 А Я вучыў хадзіць Эфраіма, браў іх на рамёны Мае, але яны не разумелі, што Я лячыў іх.

4 Вяроўкамі людзкімі Я цягнуў іх, путамі любові. І Я быў для іх, як той, хто здымае ярмо ад сківіцаў іхніх, і схіляўся да іх, каб накарміць.

5 Ня вернецца ён у зямлю Эгіпецкую, але Асур будзе валадаром ягоным, бо яны не захацелі навярнуцца.

6 І будзе меч шалець у гарадах ягоных, і паломіць засаўкі іхнія, і пажарэ іх за намеры іхнія.

7 А народ Мой упарта адварочваецца ад Мяне, і хоць яго клічуць да ўзгорняга, ён не ўзвышаецца ў адзінстве.

8 Ці пакіну цябе, Эфраіме? Ці аддам цябе, Ізраілю? Ці пакіну цябе як Адму? Ці зраблю табе як Цэвоіму? Пераварочваецца ў-ва Мне сэрца Маё, адначасна распалілася літасьць Мая.

9 Не зраблю паводле ярасьці гневу Майго і не вярнуся, каб зьнішчыць Эфраіма. Бо Я — Бог, а не чалавек. Я — Сьвяты пасярод цябе. І Я не ўвайду ў горад.

10 Яны пойдуць за ГОСПАДАМ. Ён як леў зарыкае. Калі Ён зарыкае, прыйдуць з дрыжаньнем сыны мора.

11 Прыйдуць з дрыжаньнем, як птушкі, з Эгіпту, і як галубы, з зямлі Асірыі, і Я пасялю іх у дамах іхніх, кажа ГОСПАД.

12 Эфраім атачыў Мяне хлусьнёю, а дом Ізраіля — падступнасьцю, хоць Юда яшчэ трымаецца з Богам і ў сьвятых рэчах верны.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help