ДРУГАЗАКОНЬНЕ 22 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Друг 22

1 Калі ўбачыш вала брата твайго або авечку ягоную, што заблукала, не пакідай іх, але вярні іх брату твайму.

2 Калі ж брат твой ня блізка ад цябе і калі ня ведаеш яго, завядзі іх у дом твой і няхай будуць у цябе, аж прыйдзе іх шукаць брат твой, і тады вернеш іх яму.

3 Так зробіш з аслом ягоным, так зробіш з плашчом ягоным, так зробіш з кожнаю згубленаю брата твайго,, што ў яго згінула, а ты знайшоў; нельга табе ўхіліцца ад гэтага.

4 Калі ўбачыш асла брата твайго або вала ягонага, якія ўпалі на дарозе, не пакідай іх, але падымі з ім разам.

5 Няхай ня будзе на жанчыне адзеньня мужчынскага, а мужчына няхай не апранае шаты жаночыя; бо агідны ГОСПАДУ, Богу твайму, кожны, хто гэтак робіць.

6 Калі перад абліччам тваім знойдзеш на дарозе, на дрэве або на зямлі птушынае гняздо з птушанятамі або з маткаю, якая выседжвае яйкі ці птушанятаў, не бяры маткі з птушанятамі.

7 Матку пусьці, а дзяцей вазьмі сабе, каб добра было табе і каб доўгімі былі дні.

8 Калі пабудуеш новы дом, дык зрабі на даху тваім агаро­джу, каб не навесьці крыві на дом твой, калі зваліцца з яго.

9 Не засявай вінаградніку твайго двума гатункамі насеньня, каб не зрабіць табе заклятым і збор насеньня, якое ты пасееш, і плады вінаградніку твайго.

10 Не ары на вале і асьле разам.

11 Не апранай, сатканага з воўны і лёну разам.

12 Зрабі сабе фрэнзьлі на чатырох канцах плашчу твайго, якім акрываешся.

13 Калі мужчына возьме жонку і ўвойдзе да яе, а зьне­навідзіць яе,

14 і, закідаючы ёй ліхія ўчынкі, зьняславіць яе, і скажа: “Узяў я гэтую жанчыну, і ўвайшоў да яе, але не знайшоў у яе дзявоцтва”,

15 тады бацька і маці дзяўчыны возьмуць і прынясуць дзявоцтва дзяўчыны да старшыняў гораду і да брамы,

16 і бацька дзяўчыны скажа старшыням: “Даў я дачку сваю чалавеку гэтаму за жонку, а ён яе зьненавідзеў.

17 Вось, ён закідае ёй ліхія ўчынкі, кажучы: "Не знайшоў я ў дачкі тваёй дзявоцтва". Але вось дзявоцтва дачкі маёй”, — і раскладзе палатніну перад старшынямі гораду.

18 І возьмуць старшыні гораду мужчыну таго, і пакараюць яго,

19 І накладуць на яго сто срэбра, і аддадуць іх бацьку дзяўчыны, бо ён зьня­славіў імя дзяўчыны Ізраіля; і яна застанецца жонкай ягонай, і ня будзе ён магчы кінуць яе ўсе дні свае.

20 Але калі праўдзівае было слова тое, бо не знайшліся дзявоцтва дзяўчыны,

21 тады завядуць дзяўчыну тую да дзьвярэй дому бацькі ейнага і каменаваць яе будуць камянямі мужчыны гораду гэтага аж да сьмерці, бо яна ўчыніла ганьбу ў Ізраілі, чынячы распусту ў доме бацькі свайго. І вынішчыш зло з асяродзьдзя твайго.

22 Калі знойдзены будзе мужчына, які ляжыць з жанчынай, якая мае мужа, абое няхай памруць, мужчына, які ляжаў з жанчынай, і жанчына. І вынішчыш ліхоцьце з Ізраіля.

23 Калі будзе дзяўчына, якая заручана мужу, і зной­дзе яе мужчына ў горадзе, і ляжа з ёю,

24 абодвух прывядзіце да брамы гораду гэтага і ўкамянуйце іх камянямі да сьмерці. Дзяўчыну за тое, што не крычала ў горадзе, а мужчыну за тое, што зьняважыў жонку бліжняга свайго. І вынішчыш зло спаміж сябе.

25 А калі мужчына знайшоў у полі заручаную дзяўчыну і згвалціў яе, і лёг з ёю, няхай памрэ адзін мужчына, які ляжаў з ёю,

26 а той дзяўчыне нічога не рабіце, бо яна не дапусьцілася грэху, сьмерці, бо гэта падобна на тое, калі хто паўстане супраць бліжняга свайго і адбярэ яму душу.

27 Бо яе знайшоў ён у полі, і дзяўчына заручаная крычала, але не дапамог ёй.

28 Калі мужчына знайшоў дзяўчыну, якая не заручаная, і схапіў яе, і лёг з ёю, і знойдуць іх,

29 той мужчына, які ляжаў з ёю, дасьць бацьку дзяўчыны пяцьдзясят срэбра, і яна будзе жонкай ягонай, таму што ён упакорыў яе, і ня будзе ён магчы кінуць яе ўсе дні свае.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help