ПСАЛЬМЫ 76 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 76

1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Асафа. Сьпеў.

2 Вядомы ў Юдэі Бог, вялікае ў Ізраілі імя Ягонае.

3 І паўстаў у Салеме схоў Ягоны, і жытло Ягонае — на Сыёне.

4 Там Ён скрышыў стрэлы луку, шчыт і меч, і вайну. (Сэлях)

5 Ты зьзяеш, Ты слаўнейшы за горы здабычы.

6 Зрабаваныя моцныя сэрцам, дрэмлюць сном сваім, і не знайшлі ўсе мужы дужыя рук сваіх.

7 Ад пагрозаў Тваіх, Божа Якуба, здрантвелі і калясьніца, і конь.

8 Ты, Ты страхам, і хто можа ўстаяць перад абліччам Тваім у час гневу Твайго?

9 З неба Ты даеш пачуць прысуд, зямля ў страху і маўчаньні,

10 калі Бог падняўся на суд, каб збавіць усіх уцісканых на зямлі. (Сэлях)

11 Бо ярасьць чалавека будзе славіць Цябе, парэшткамі ярасьці Ты падпярэжашся.

12 Давайце і спаўняйце абяцаньні ГОСПАДУ, Богу вашаму; усе, што навакол Яго, нясіце дары Страшліваму.

13 Ён пазбаўляе духу князёў, Ён страшны для валадароў зямных.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help