ПСАЛЬМЫ 84 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 84

1 Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Сыноў Караха. Псальм.

2 Як умілаваныя сялібы Твае, ГОСПАД Магуцьцяў!

3 Прагне і тужыць душа мая па панадворках ГОСПАДА; сэрца маё і цела маё весяляцца ў Богу Жывым.

4 Нават птушка адшукала дом, ластаўка — гняздо для сябе, дзе птушанятак сваіх укладае: каля ахвярнікаў Тваіх, ГОСПАД Магуцьцяў, Валадар мой і Бог мой!

5 Шчасьлівыя тыя, што жывуць у Доме Тваім, заўсёды яны хвалу Табе. (Сэлях)

6 Шчасьлівы чалавек, сіла якога ў Табе, і ў сэрцы якога дарога!

7 Праходзячы далінаю дрэваў бальзамовых, яны адкрываюць крыніцы, і дождж раньні пакрывае яе дабраслаўленьнем.

8 Ідуць яны ад сілы да сілы, і прыходзяць да Бога на Сыён.

9 ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, пачуй малітву маю! Прыхілі вуха, Божа Якуба! (Сэлях)

10 Божа, шчыце наш! Зірні і паглядзі на аблічча памазанца Твайго!

11 Бо дзень на панадворку Тваім лепшы за тысячу; я выбіраю стаяць каля парога ў Доме Божым, чым жыць у намётах беззаконьня.

12 Бо ГОСПАД Бог ёсьць сонца і шчыт; ГОСПАД дае ласку і славу, і не адмовіць дабра аніякага тым, якія ў беззаганнасьці ходзяць.

13 ГОСПАД Магуцьцяў! Шчасьлівы чалавек, які на Цябе спадзяецца!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help