ПСАЛЬМЫ 30 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 30

1 Псальм. Сьпеў пры пасьвячэньні дома Давіда.

2 Вывышаю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты выцягнуў мяне і ня даў ворагам маім радавацца нада мною.

3 ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Я галасіў да Цябе, і Ты вылячыў мяне.

4 ГОСПАДЗЕ, Ты вывеў душу маю з пекла, Ты даў мне жыць, каб ня быў я сярод тых, што зыйшлі ў магілу.

5 Выслаўляйце ГОСПАДА, вы, багабойныя Ягоныя, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!

6 Бо на імгненьне гнеў Ягоны, на жыцьцё ўпадабаньне Ягонае; увечары можа быць плач, а раніцаю — радасьць.

7 А я сказаў у дабрадзенстве сваім: «Не пахіснуся на вякі!»

8 ГОСПАДЗЕ, праз ласку Тваю Ты паставіў горы мае непарушна; але Ты схаваў аблічча Тваё, і я спалохаўся.

9 Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клікаў, і Госпада майго я маліў:

10 «Які прыбытак з крыві маёй, з таго, што я зыйду ў парахненьне? Ці пыл будзе славіць Цябе? Ці будзе апавядаць праўду Тваю?»

11 Пачуй, ГОСПАДЗЕ, і зьлітуйся нада мною! ГОСПАДЗЕ, будзь дапамогай маёй!

12 Ты перамяніў лямант мой у танец, Ты скінуў з мяне зрэбніцу і падперазаў мяне радасьцю.

13 Дзеля гэтага будзе выслаўляць Цябе слава і ня будзе маўчаць. ГОСПАДЗЕ, Божа мой, на вякі я буду славіць Цябе!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help