ПСАЛЬМЫ 54 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 54

1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда,

2 калі прыйшлі Зіфеі і сказалі Саўлу: «Ці ж гэта не Давід схаваўся ў нас?»

3 Божа, імем Тваім збаў мяне, і магутнасьцю Тваёю вядзі справу маю!

4 Божа, пачуй малітву маю, прыхілі вуха да словаў вуснаў маіх!

5 Бо чужынцы паўсталі супраць мяне, і моцныя шукаюць душы маёй; яны ня маюць Бога перад сабою. (Сэлях)

6 Вось, Бог — дапамога мая; Госпад падтрымлівае душу маю.

7 Зьвяртаючыся, зьвернецца ліха на ворагаў маіх. У праўдзе Тваёй Ты вынішчы іх!

8 Тады ахвотна буду скла­даць ахвяры Табе; буду славіць імя Тваё, ГОСПА­ДЗЕ, бо Ты — добры!

9 Бо Ты вызваліў мяне ад усіх трывогаў, і на ворагаў маіх глядзелі вочы мае.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help