СУДЗЬДЗЯЎ 12 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Суд 12

1 І вось, сабраліся мужчыны Эфраіма, і прыйшлі ў Цафан, і сказалі Ефтаху: «Чаму пайшоў ты ваяваць з сынамі Амона і не паклікаў нас, каб мы ішлі з табой? За гэта мы спалім дом твой разам з табою».

2 І сказаў ім Ефтах: «Я і народ мой мелі вялікае змаганьне з сынамі Амона. І я клікаў вас на дапамогу, але вы ня збавілі мяне ад рукі іхняй.

3 І ўбачыў я, што няма збаўцы, і палажыў душу маю на далоні мае, і пайшоў на сыноў Амона, і выдаў іх ГОСПАД у рукі мае. Чаму сёньня вы падымаецеся ваяваць супраць мяне?»

4 І Ефтах сабраў да сябе ўсіх мужчынаў Гілеаду, і ваяваў суп­раць Эфраіма. І пабілі ваяры Гілеадзкія Эфраіма, бо той казаў: «Вы — уцекачы з Эфраіма. Гілеад жыве пасярод Эфраіма і Манасы».

5 І занялі Гілеадцы броды на Ярдане, якімі Эфраімцы маглі вярнуцца. І калі казалі ўцекачы Эфраімцы: «Дазвольце мне прайсьці», Гілеадцы казалі яму: «Ці ты Эфраімец?» Калі той казаў: «Не»,

6 казалі яму: «Скажы: “Шыболет”». І той казваў: «Сіболет», бо ня мог правільна вымавіць. І бралі яго, і забівалі каля броду на Ярдане. Гэтак загінула ў той час у Эфраіма сорак дзьве тысячы.

7 І Ефтах судзіў Ізраіля шэсьць гадоў, і памёр, і быў пахаваны ў горадзе сваім у Гілеадзе.

8 Пасьля яго судзіў Ізраіля Ібцан з Бэтлеему.

9 Ён меў трыццаць сыноў і трыццаць дочак, і пааддаваў іх замуж за межы свае, а адтуль прывёў трыццаць жонак для сыноў сваіх. Ён судзіў Ізраіля сем гадоў.

10 І памёр Ібцан, і быў пахаваны ў Бэтлееме.

11 Пасьля яго судзіў Ізраіля Элон Завулёнец, і судзіў ён Ізраіля дзесяць гадоў.

12 І памёр Элон, і быў пахаваны ў Аялоне ў зямлі Завулёна.

13 Пасьля яго судзіў Ізраіля Абдон, сын Гілеля з Піратону.

14 Ён меў сорак сыноў і трыццаць унукаў, якія езьдзілі на сямідзесяці маладых аслах. Судзіў ён Ізраіля восем гадоў.

15 І памёр Абдон, сын Гілеля з Піратону, і пахаваны быў у Піратоне, у зямлі Эфраіма на гары Амалека.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help