ЛІКІ 25 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Лікі 25

1 І жыў Ізраіль у Шыттыме, і народ стаў распусьнічаць з дочкамі Мааву,

2 а яны запрашалі народ складаць ахвяры багам сваім. Разам яны елі і пакланяліся багам іхнім.

3 І прыляпіўся Ізраіль да Баал-Пэора, і ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць Ізраіля.

4 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Зьбяры ўсіх начальнікаў народу і павесь іх перад ГОСПАДАМ на сонцы, і адвернецца ярасьць гневу ГОСПАДА ад Ізраіля».

5 І сказаў Майсей судзьдзям Ізраіля: «Забіце тых людзей вашых, якія прыляпіліся да Баал-Пэора».

6 І вось, адзін з сыноў Ізраіля прыйшоў, і прывёў да братоў сваіх Мадыянку на вачах Майсея і на вачах усёй грамады сыноў Ізраіля, якія лямантавалі перад уваходам у Намёт Спатканьня.

7 І ўбачыў гэта Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, і ўстаў спаміж грамады, і схапіў дзіду ў руку сваю,

8 і пайшоў за мужчынам Ізраільцянінам пад заслону, і прабіў іх дзідаю абодвух, мужчыну Ізраільцяніна і жанчыну, праз улоньні. І спынілася кара на сыноў Ізраіля.

9 А загінула ад той кары дваццаць чатыры тысячы.

10 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

11 «Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраіля, бо ён загарэўся рэўнасьцю Маёю сярод іх, і Я ня зьнішчыў сыноў Ізраіля ў рэўнасьці Маёй.

12 Дзеля гэтага скажы: “Вось, Я заключаю з ім Мой запавет супакою”.

13 І будзе гэта яму і насеньню ягонаму запавет вечнага сьвятарства за тое, што ён рупіўся пра Бога свайго і перамольваў за сыноў Ізраіля».

14 А імя таго мужчыны Ізраільцяніна, забітага разам з Мадыянкай, Зімры, сын Салю, князь дому бацькоў Сымона.

15 А імя забітай жанчыныМадыянкі Казьбі, яна —дачка Цура, начальніка аднаго з пакаленьняў Мадыянскіх.

16 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

17 «Ваюйце супраць Мадыянцаў і выбіце іх,

18 бо яны варожа паставіліся да вас і ашуквалі вас праз Пэора і праз Казьбі, дачку князя Мадыянскага, сястру іхнюю, забітую ў дзень кары за Пэора».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help