ІСАЯ 33 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Іс 33

1 Гора табе, спусташальнік, хоць ты ня быў спустошаны; і табе, рабаўнік, хоць ты ня быў абрабаваны. Калі скончыш пустошыць, цябе спустошаць, калі скончыш рабаваць, цябе абрабуюць.

2 ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся над намі, мы на Цябе спадзяемся. Будзь рамяном нашым шторанку і збаўленьнем нашым у час уціску.

3 На голас пагрозы уцякаюць плямёны, ад вывышэньня Твайго рассыпаюцца народы.

4 Будуць зьбіраць здабычу, як зьбіраюць вусеняў, кінуцца на яе, як кідаецца саранча.

5 Узвышаны ГОСПАД, бо жыве на вышынях, Ён напоў­ніць Сыён судом і праведнасьцю.

6 І будзе бясьпечны час твой, багацьцем збаўленьня мудрасьць і веданьне. Страх ГОСПАДАЎ будзе скарбам ягоным.

7 Вось, ваяры крычаць на вуліцы, паслы міру плачуць горка.

8 Апусьцелі гасьцінцы, няма падарожных на шляхах, зламаў запавет, зьняважыў гарады, не зважае на чалавека.

9 Сумуе, марнее зямля, Лібан асаромлены і зьвяў, Шарон стаўся як стэп, Башан і Кармэль павысыхалі.

10 «Цяпер Я паўстану, кажа ГОСПАД, цяпер узьнімуся, цяпер буду ўзьнесены высока.

11 Вы зачнеце сена, народзіце салому; подых ваш як агонь паглыне вас.

12 І стануцца народы як паленая вапна, і як сьцятая цярніна будуць спалены ў агні.

13 Паслухайце тыя, што далёка, што Я зрабіў, і пазнайце тыя, што блізка, моц Маю!»

14 Спалохаліся грэшнікі на Сыёне, ахапіў жах крывадушнікаў: «Хто з нас вытрывае пры агні, які зьядае? Хто з нас вытрывае ў полымі вечным?»

15 Хто ходзіць у праведнасьці і гаворыць праўдзіва, хто брыдзіцца прыбыткам з рабаваньня, хто стрымлівае далоні свае, каб прымаць хабар, хто затыкае вушы свае, каб ня чуць пра крыві, і заплюшчвае вочы, каб не глядзець на зло,

16 той будзе жыць на вышынях, і ўмацаваньні на скалах сховішчам ягоным, будзе дадзены яму хлеб ягоны і вада ягоная ў яго напэўна.

17 Валадара ў прыгажосьці Ягонай убачаць вочы твае, ты будзеш глядзець на зямлю далёкую.

18 Сэрца тваё будзе ўзгадваць пра страх: «Дзе той, які лічыў? Дзе той, які важыў? Дзе той, які аглядаў вежы?»

19 Ты больш ня ўбачыш народу нахабнага, народу з не­вы­разнай гаворкай, якую слухаць, з мовай насьмешлі­вай, якую зразумець.

20 Паглядзі на Сыён, горад урачыстасьцяў нашых! Вочы твае будуць бачыць Ерусалім, сялібу бясьпечную, намёт, які не пахісьнецца, калкі якога ня зрушацца і вяроўкі якога не парвуцца.

21 Бо там у нас — велічны ГОСПАД замест рэкаў і каналаў шырокіх. Не плыве на іх човен на вёслах, і вялізны карабель не праплыве.

22 Бо ГОСПАД — Судзьдзя наш, ГОСПАД — Заканадаўца наш, ГОСПАД — Валадар наш; Ён збавіць нас.

23 Расьцягнуліся вяроўкі твае, ня могуць трымаць мачту, не напінаюць ветразя. Тады падзеляць здабычу вялікую, кульгавыя будуць рабаваць нарабаванае.

24 І жыхар ня скажа: «Я хворы». Народу, які жыве там, будуць адпушчаны беззаконьні.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help