ЛІКІ 7 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Лікі 7

1 І сталася ў дзень, калі Майсей скончыў буда­ваць Сялібу і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе прыналежнасьці ейныя, і ахвярнік, і ўсе прылады ягоныя, і памазаў іх, і пасьвяціў іх,

2 прыйшлі князі Ізраіля, галовы дамоў бацькоў сваіх, князі пакаленьняў, якія стаялі на чале перапісаных,

3 і прынесьлі дары свае перад аблічча ГОСПАДА: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух князёў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Сялібай.

4 І сказаў ГОСПАД Майсею:

5 «Вазьмі ад іх; і няхай будзе на службу пры Намёце Спатканьня. І дасі гэта лявітам адпаведна да іх паслугі».

6 І ўзяў Майсей вазы і валоў, і аддаў іх лявітам.

7 Адпаведна да іх паслугі сынам Гершона даў два вазы і чатыры валы.

8 Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.

9 А сынам Кегата ня даў нічога, бо іх паслуга пры сьвятых, каб насіць іх на рамёнах сваіх.

10 І прынесьлі князі дары свае на пасьвячэньне ахвярніка перад ахвярніка ў дзень пасьвячэньня ягонага.

11 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Няхай кожны з князёў што­дзень прыносіць дар свой на пасьвячэньне ахвярніка».

12 У першы дзень прынёс дар свой Нахшон, сын Амінадава, з пакаленьня Юды.

13 Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,

14 залатая чаша ў дзе­сяць, напоўненая кадзілам,

15 адзін бычок, адзін баран і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,

16 казёл у ахвяру за грэх,

17 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Нахшона, сына Амінадава.

18 У другі дзень прынёсНатанаэль, сын Цуара, князь Ісахара.

19 Ён прынёс свой дар ахвярны: місу срэбную ў сто трыц­цаць вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абе­дзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,

20 залатую чашу ў дзе­сяць, напоўненую кадзілам;

21 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,

22 казла ў ахвяру за грэх,

23 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Натанаэля, сына Цуара.

24 У трэці дзень князь сыноў Завулёна Эліяў, сын Хэлёна.

25 Ягоным дарам: міса срэбная ў сто трыццаць вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,

26 залатая чаша ў дзе­сяць, напоўненая кадзілам,

27 адзін бычок, адзін баран і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,

28 казёл у ахвяру за грэх,

29 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліява, сына Хэлёна.

30 У чацьвёрты дзень князь сыноў Рубэна Эліцур, сын Шэдэура.

31 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,

32 залатую чашу ў дзесяць, напоўненую кадзілам,

33 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,

34 казла ў ахвяру за грэх,

35 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліцура, сына Шэдэура.

36 У пяты дзень князь сыноў Сымона Шэлюміэль, сын Цурышадая.

37 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,

38 залатую чашу ў дзесяць, напоўненую кадзілам,

39 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,

40 казла ў ахвяру за грэх,

41 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Шэлюміэля, сына Цурышадая.

42 У шосты дзень князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэўэля.

43 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,

44 залатую чашу ў дзесяць, напоўненую кадзілам,

45 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,

46 казла ў ахвяру за грэх,

47 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліясафа, сына Дэўэля.

48 У сёмы дзень князь сыноў Эфраіма Элішама, сын Амігуда.

49 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,

50 залатую чашу ў дзесяць, напоўненую кадзілам,

51 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,

52 казла ў ахвяру за грэх,

53 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Элішамы, сына Амігуда.

54 У восьмы дзень князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Пэдагсура.

55 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,

56 залатую чашу ў дзесяць, напоўненую кадзілам,

57 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,

58 казла ў ахвяру за грэх,

59 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Гамаліэля, сына Пэдагсура.

60 У дзявяты дзень князь сыноў Бэн’яміна Абідан, сын Гідэоні.

61 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,

62 залатую чашу ў дзесяць, напоўненую кадзілам,

63 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,

64 казла ў ахвяру за грэх,

65 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Абідана, сына Гідэоні.

66 У дзясяты дзень князь сыноў Дана Ахіезэр, сын Амішадая.

67 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,

68 залатую чашу ў дзесяць, напоўненую кадзілам,

69 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,

70 казла ў ахвяру за грэх,

71 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Ахіезэра, сына Амішадая.

72 У адзінаццаты дзень князь сыноў Асэра Пагіэль, сын Акрана.

73 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,

74 залатую чашу ў дзесяць, напоўненую кадзілам,

75 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,

76 казла ў ахвяру за грэх,

77 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Пагіэля, сына Акрана.

78 У дванаццаты дзень князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана.

79 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,

80 залатую чашу ў дзесяць, напоўненую кадзілам,

81 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,

82 казла ў ахвяру за грэх,

83 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Ахіры, сына Энана.

84 Вось ад князёў Ізраіля пры пасьвячэньні ахвярніка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць срэбных місаў, дванаццаць срэбных чашаў, дванаццаць залатых чашаў.

85 Кожная міса важыла сто трыццаць срэбра, а кожная чаша — семдзясят. Усяго срэбра начыньняў — дзьве тысячы чатырыста, паводле сыклю сьвятыні.

86 Чашаў залатых, напоўненых кадзілам, дванаццаць; кожная чаша важыла дзесяць, паводле сыклю сьвятыні. Усяго золата чашаў сто дваццаць.

87 Усяго быдла для цэласпаленьня,: дванаццаць бычкоў, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят, і ахвяры хлебныя, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх.

88 Усяго быдла, прызначанага ў ахвяру мірную,: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзясят бараноў, шэсьцьдзясят казлоў і шэсьцьдзясят аднагадовых ягнят. Гэта на пасьвячэньне ахвярніка, калі ён быў памазаны.

89 І калі Майсей уваходзіў у Намёт Спатканьня, каб гаварыць з, ён чуў голас, які прамаўляў да яго з-над накрыўкі, якая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума херувімамі, і прамаўляў да яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help