ЕГОШУА 15 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ег 15

1 Пакаленьне сыноў Юды жэрабям атрымала паводле сем'яў сваіх: да мяжы Эдому, да пустыні Сін, насупраць Нэгеву на поўдзень аж да канца паўднёвага.

2 Іх мяжа паўднёвая ішла ад канца Мора Салёнага, ад паўднёвай затокі,

3 і кіравалася далей на поўдзень ад Маале-Акрабіму, і праходзіла праз Сін, і ўзыхо­дзіла на поўдзень да Кадэш-Барнэа, і ішла да Хецрону, і ўзыхо­дзіла да Адару, і паварочвала да Карка,

4 і пераходзіла да Ацмону, і даходзіла да ручая Эгіпецкага, і спынялася на беразе мора. Такая была іх мяжа паўднёвая.

5 Мяжа ўсходняя — Мора Салёнае аж да вусьця Ярдану. Мяжа ад поўначы пачыналася ад затокі мора каля вусьця Ярдану,

6 і ўзьнімалася да Бэт-Хоглі, і праходзіла на поўначы да Бэт-Арабы, і ўзьнімалася мяжа да Эвэн-Баган-Бэн-Рэўбэн.

7 І ўзьнімалася мяжа да Дэбіру ад даліны Ахор і заварочвала на поўнач да Гільгалу, які насупраць Маале-Адумім, што на поўдзень ад ручая; і ішла мяжа да Мэ-Эн-Шэмэшу, і сканчвалася пры Эн-Рагелі.

8 І ўзьнімалася мяжа лагчынай Бэн-Гінном паўднёвым схілам гор Евусэяў, значыць праз Ерусалім, і ўзыходзіла на верх гары, якая насуп­раць лагчыны Гінном ад захаду і на скраю паўночным лагчыны Рэфаім.

9 З вяршыні гары заварочвала мяжа да крыніцы Мэ-Нэфтаах і вяла да гарадоў гары Эфрон, і заварочвала мяжа да Баалы або Кірыят-Ярыму.

10 З Баалы мяжа ішла на захад да гары Сэір і праходзіла праз паўночны схіл гары Ярым, значыць Кесалён, і зыходзіла да Бэт-Шэмэшу, і пераходзіла праз Тымну.

11 І даходзіла мяжа да паўночнага схілу Экрону, і заварочвала да Шыкарону, і пераходзіла праз гару Баалы, і набліжалася да Ябнээля, і спынялася на беразе мора.

12 Мяжой заходняй было Мора Вялікае з узьбярэжжам сваім. Гэта мяжа сыноў Юды наўкола паводле сем'яў іхніх.

13 Халеў, сын Ефунны, атрымаў частку між сыноў Юды паводле з вуснаў ГОСПАДА да Егошуа, — Кірыят-Арбу, бацьку Анака, значыць Хеўрон.

14 Адтуль Халеў выгнаў трох сыноў Анака: Шэшая, Ахімана і Тальмая з роду Анака.

15 Адтуль ён вырушыў суп­раць жыхароў Дэбіру, а Дэбір раней называўся Кірыят-Сэфэр.

16 І сказаў Халеў: «Таму, хто здабудзе Кірыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам Ахсу, дачку маю, за жонку».

17 І здабыў яго Атніэль, сын Кеназа, брата Халева, і даў яму Ахсу, дачку сваю, за жонку.

18 І сталася, што яна прыйшла, і намовіла, каб той прасіў поля ў бацькі яе. І зьлезла яна з асла, а Халеў сказаў ёй: «Што табе?»

19 Яна сказала: «Дай мне даб­раславенства. Калі ты даў мне зямлю Нэгеў, дай мне крыніцы водаў». І даў ёй крыніцы верхнія і нізавыя.

20 Гэта спадчына пакаленьня сыноў Юды паводле сем'яў іхніх.

21 Гарады на скраю пакаленьня сыноў Юды каля мяжы Эдому ў Нэгеве: Кабцээль, Эдэр, Ягур,

22 Кіна, Дымона, Адада,

23 Кадэш, Хацор, Ітнан,

24 Зіф, Тэлем, Бэалёт,

25 Хацор-Хадата, Керыёт-Хецрон, значыць Хацор,

26 Амам, Шэма, Малада,

27 Хацор-Гадда, Хешмон, Бэт-Пэлет,

28 Хецар-Шуал, Бээр-Шэва, Бізыётыя,

29 Баала, Іім, Эцэм,

30 Эльталяд, Хесіль, Харма,

31 Цыклаг, Мадмана, Сансана,

32 Лебаот, Шыльхім, Аін і Рымон — усіх гарадоў дваццаць дзевяць і вёскі іхнія.

33 А ў Шэфэлі: Эштаол, Цора, Ашна,

34 Занаах, Эн-Ганнім, Тапуах, Энам,

35 Ярмут, Адулям, Сахо, Азэка,

36 Шаараім, Адытаім, Гедэра і Гедэратаім — усіх гарадоў чатырнаццаць і вёскі іхнія.

37 Цэнан, Хадаша, Мігдаль-Гад,

38 Дылеан, Міцпа, Ёктээль,

39 Ляхіш, Бацкат, Эглён,

40 Каббон, Лахмас, Кітліш,

41 Гедэрот, Бэт-Дагон, Наама, Македа — усіх гарадоў шаснаццаць і вёскі іхнія.

42 Лібна, Этэр, Ашан,

43 Іфтах, Ашна, Нэсіб,

44 Кейла, Ахзіб, Марэша — дзевяць гарадоў і вёскі іхнія.

45 Экрон з навакольнымі гарадамі і вёскамі.

46 І ад Экрону аж да мора — усё, што каля Ашдоду, і вёскі іхнія.

47 Ашдод і гарады ягоныя, і вёскі ягоныя, Газа і гарады ейныя, і вёскі ейныя аж да ручая Эгіпецкага і Мора Вялікага, і абшар.

48 А ў гарах: Шамір, Яттыр, Сахо,

49 Данна, Кірыят-Санна або Дэбір,

50 Анаў, Эштэмоа, Анім,

51 Гашэн, Халон, Гілё — адзінаццаць гарадоў і вёскі іхнія.

52 Араб, Дума, Эшан,

53 Янім, Бэт-Тапуах, Афэка,

54 Хумта, Кірыят-Арба, значыць Хеўрон, Цыор — дзевяць гарадоў і вёскі іхнія.

55 Маон, Кармэль, Зіф, Юта,

56 Езрээль, Ёкдэам, Занаах,

57 Каін, Гіва і Тымна — дзесяць гарадоў і вёскі іхнія.

58 Хальхул, Бэт-Цур, Гедор,

59 Маарат, Бэт-Анот і Эльтэкон — шэсьць гарадоў і вёскі іхнія.

60 Кірыят-Баал, значыць Кірыят-Ярым і Рабба — два гарады і вёскі іхнія.

61 У пустыні: Бэт-Араба, Мідын, Сэхаха,

62 Нібшан, Ір-Гамэлях, Эн- Геды — шэсьць гарадоў і вёскі іхнія.

63 Сыны Юды не маглі аднак выгнаць Евусэяў, якія жылі ў Ерусаліме, і жывуць Евусэі з сынамі Юды ў Ерусаліме да сёньня.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help