ЁЎ 32 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ёў 32

1 І перасталі тыя тры чалавекі адказваць Ёву, бо ён быў праведны ў вачах сваіх.

2 І ўзгарэўся гневам Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, з роду Рама. І запалаў ён гневам на Ёва, бо той лічыў душу сваю больш праведнай за Бога.

3 І запалаў гнеў ягоны таксама на сяброў ягоных, што не знайшлі яны адказу яму, але вінавацілі Ёва.

4 І чакаў Элігу, калі Ёў гаварыў, бо яны былі старэйшымі за яго днямі.

5 І ўбачыў Элігу, што тыя тры ня маюць адказу ў вуснах сваіх, і запалаў гнеў ягоны.

6 І адказаў Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, і сказаў: «Я — малодшы за вас днямі, а вы — старэйшыя, дзеля гэтага я вагаўся і баяўся выказваць вам думку сваю.

7 Я казаў сабе: “Няхай дні гавораць, і няхай шматгадовы вучыць мудрасьці”.

8 Але дух ёсьць у чалавеку і дыханьне Усемагутнага дае яму разуменьне.

9 Не шматгадовы — мудры, і ня старыя разумеюць суд.

10 Таму я кажу: “Паслухайце мяне, і я выкажу веданьне сваё”.

11 Вось, чакаў я на словы вашыя, і настаўляў вуха на разумнасьць вашую, пакуль вы шукалі словаў,

12 і намагаўся, каб мне зразумець вас. І вось, няма такога, хто аспрэчыць Ёва, і хто можа адказаць на словы ягоныя.

13 Не кажыце: “Мы знайшлі мудрасьць. Няхай Бог пераможа яго, а не чалавек”.

14 Ня супраць мяне словы, і не паводле словаў вашых адкажу яму.

15 Яны спалохаліся, і не адказваюць болей, і ня маюць ужо словаў.

16 Яшчэ пачакаў я, яны не гаварылі, стаялі і болей не адказвалі.

17 Я таксама адкажу ў сваю чаргу, і выкажу думку маю.

18 Бо я поўны словаў, і сьціскае дыханьне ў-ва мне дух мой.

19 Таксама нутро маё, як віно закаркаванае, што разрывае новыя мяхі.

20 Няхай я скажу і стане лягчэй крыху, адкрыю вусны мае і адкажу.

21 Ня буду зьвяртаць увагі на асобу, і ня буду патураць чалавеку,

22 бо ня ўмею лісьлівіць, іначай няхай адразу возьме мяне Творца мой.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help