ЁЭЛЬ 1 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ёэль 1

1 Слова ГОСПАДА, якое было да Ёэля, сына Пэтуэля.

2 Слухайце гэта, старыя, і прыхіліце вуха, усе жыхары зямлі. Ці было такое ў дні вашыя або ў дні бацькоў вашых?

3 Распавядзіце пра гэта сынам вашым, а сыны вашыя — сынам сваім, а сыны іхнія — пакаленьню наступнаму.

4 Тое, што засталося ад вусеняў, зьела саранча, што засталося ад саранчы, зьелі хрушчы, што засталося ад хрушчоў, паелі чэрві.

5 Прачніцеся, п’яніцы, і плачце, і бядуйце ўсе тыя, што п’юць віно, па маладым віне, бо яно забранае ад вуснаў вашых.

6 Бо прыйшоў на зямлю Маю народ дужы, якога безьліч. Зубы ягоныя — зубы ільвіныя, а сківіцы — як у ільвіцы.

7 Ён зрабіў пустэчаю вінаграднік Мой, дрэва фігавае Маё паламаў, дашчэнту агаліў яго і адкінуў; зьбялелі галіны ягоныя.

8 Галасі як маладзіца, падперазаная зрэбніцаю, над мужам маладосьці сваёй.

9 Забраныя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія ад Дому ГОСПАДА; у жалобе сьвятары, служыцелі ГОСПАДА.

10 Поле спустошана, у жалобе зямля, бо стаптанае збожжа, высахла маладое віно, зьвяла аліўка.

11 Смуткуйце, земляробы, галасіце, вінаградары, дзеля пшаніцы і дзеля ячменю, бо загінула жніво ў полі.

12 Вінаградная лаза засохла, і дрэва фігавае зьвяла, дрэва гранатовае і пальма, і яблына, і ўсе дрэвы палявыя пасохлі; бо высахла вясёласьць паміж сыноў чалавечых.

13 Падперажыцеся і лямантуйце, сьвятары, галасіце, служыцелі ахвярніка, хадзіце, начуйце ў зрэбніцы, служыцелі Бога майго, бо затрыманыя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія ў Доме Бога вашага.

14 Прызначце сьвяты пост, склічце ўрачысты сход, зьбярыце старых і ўсіх жыхароў зямлі гэтай у Дом ГОСПАДА, Бога вашага, і клічце да ГОСПАДА.

15 Гора дню гэтаму, бо блізка дзень ГОСПАДА, ён прыйдзе як спусташэньне ад Усемагутнага.

16 Хіба не перад вачыма нашымі забіраецца ежа, з Дому Бога нашага радасьць і пацяшэньне?

17 Згніла зерне пад скібамі сваімі, спусьцелі каморы, разбураныя пуні, бо высахла збожжа.

18 Як стогне скаціна, блукаюць чароды кароваў, бо няма для іх пашы, і чароды авечак спустошаны.

19 Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, гукаю, бо агонь зжэр пашы пустыні, і полымя спаліла ўсе дрэвы палявыя.

20 Таксама жывёла палявая прагне да Цябе, бо ручаі водаў высахлі, і агонь зжэр пашы пустыні.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help