РЫМЛЯНАЎ 12 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Рым 12

1 Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,

2 і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае, і дасканалае.

3 Бо праз ласку, дадзеную мне, кажу кожнаму з вас: ня думайце больш, чым трэба думаць, але думайце цьвяроза, як Бог кожнага надзяліў мерай веры.

4 Бо як у адным целе маем шмат членаў, але ня ўсе члены маюць тую самую работу,

5 гэтак мы, многія, зьяўляемся адным целам у Хрысьце, а паасобку адзін для аднаго — члены.

6 Калі ж, паводле дадзенай нам ласкі, маем розныя дары, калі прароцтва, згодна з верай;

7 калі служэньне — у служэньні; калі хто вучыць — у навучаньні;

8 калі хто суцяшае — у суцяшэньні; калі хто раздае — у шчырасьці; калі хто кіруе — з дбайнасьцю; калі хто чыніць міласэрнасьць — з ахвотаю.

9 Любоў некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.

10 Братняя любоў адзін да аднаго ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;

11 у дбайнасьці не лянуйцеся; духам палайце; Госпаду служыце;

12 надзею, радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрывалымі; у малітве — няспыннымі;

13 у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; імкніцеся да гасьціннасьці.

14 Дабраслаўляйце тых, якія вас перасьледуюць, дабраслаўляйце, а не кляніце.

15 Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.

16 Думайце адзін пра аднаго аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.

17 Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.

18 Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.

19 Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу, бо напісана: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад».

20 Дык, калі вораг твой галодны, накармі яго; калі смагне, напаі яго; бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугольлі распаленыя.

21 Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help