МАЛАХІЯ 2 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Мал 2

1 І цяпер для вас прыказаньне гэтае, сьвятары.

2 Калі вы не паслухаеце, і калі ня прыймеце да сэрца, каб даваць славу імені Майму, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Я пашлю на вас праклён і пракляну дабраславенствы вашыя, і нават ужо праклінаю, бо вы ня прыймаеце да сэрца.

3 Вось, Я пакараю насеньне вашае і накідаю гной на абліччы вашыя, гной сьвяточных вашых, і вынясуць вас разам з ім.

4 І вы даведаецеся, што Я паслаў вам прыказаньне гэтае, каб быў запавет Мой з Левіем, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.

5 Запавет Мой з ім быў жыцьцём, і Я даў яму страх, і ён баяўся Мяне, і перад абліччам імя Майго быў напоўнены страхам.

6 Закон праўды быў на вуснах ягоных, і беззаконьне не было знойдзена ў вуснах ягоных. У супакоі і справядлівасьці ён хадзіў са Мной і шмат каго адвярнуў ад беззаконьня.

7 Бо вусны сьвятара павінны захоўваць веданьне, і закону шукаюць з вуснаў ягоных, бо ён — пасланец ГОСПАДА Магуцьцяў.

8 Але вы зьвярнулі са шляху, і зрабілі, што шмат спатыкнуліся ў Законе, зьнішчылі запавет Левія, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.

9 І Я таксама зраблю вас пагрэбаванымі і прыніжанымі перад усім народам, бо няма сярод вас тых, якія захоўваюць шляхі Мае і падымаюць аблічча на Закон.

10 Хіба не адзін Айцец у-ва ўсіх нас? Хіба не адзін Бог стварыў нас? Чаму кожны здраджвае брату свайму, зьневажаючы запавет бацькоў нашых?

11 Здрадзіў Юда, і ўчынена агіда ў Ізраілі і ў Ерусаліме, бо Юда зьняважыў сьвятыню ГОСПАДА, якую Ён любіць, і ўзяў за жонку дачку бога чужога.

12 Няхай ГОСПАД выгубіць кожнага з намётаў Якуба, хто робіць гэта, і таго, хто бачыць, і хто абараняе, хоць бы ён прыносіў дар ГОСПАДУ Магуцьцяў.

13 І яшчэ другое вы робіце: абліваеце сьлязьмі ахвярнік ГОСПАДА з плачам і стогнам. Ён ужо не зьвяртае на дары і не прыймае іх зычліва з рук вашых.

14 І вы кажаце: «За што?» Бо ГОСПАД быў сьведкам паміж табою і жонкай маладосьці тваёй, якой ты здрадзіў, а яна — сяброўка твая і жонка запавету твайго.

15 Ці ж ня адзін зрабіў, і рэшта духу Яму. І што шукае адзіны? Насеньня Божага. Таму захоўвайце дух ваш, і няхай ня здраджвае жонцы маладосьці сваёй.

16 Бо Я ненавіджу развод, кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля, і таго, хто пакрывае ліхадзействам адзеньне сваё. Таму захоўвайце дух ваш, і ня здраджвайце.

17 Вы стамілі ГОСПАДА словамі вашымі, і вы кажаце: «Чым мы стамілі?» Размовамі вашымі: «Кожны, хто робіць ліха — добры ў вачах ГОСПАДА, і Ён мае ўпадабаньне ў іх», альбо: «Дзе Бог суду?»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help