1 ЦІМАФЕЯ 4 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

1 Цім 4

1 А Дух выразна кажа, што ў апошнія часы некаторыя адыйдуць ад веры, зважаючы на духаў падманлівых і вучэньні дэманавы,

2 праз крывадушнасьць тых, якія кажуць фальшыва і выпалілі сумленьне сваё,

3 якія забараняюць жаніцца, высьцерагацца ежы, якую Бог стварыў дзеля спажываньня з падзякай вернымі і тымі, што пазналі праўду.

4 Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адкінутым, што прыймаецца з падзякаю,

5 бо асьвячаецца праз слова Божае і малітву.

6 Прадстаўляючы гэта братам, будзеш добрым служыцелем Ісуса Хрыста, спасіленым словамі веры і добрым навучаньнем, за якімі ты пайшоў сьледам.

7 А паганых і бабскіх баек цурайся, але практыкуйся ў пабожнасьці.

8 Бо цялеснае практыкаваньне мала карыснае, а пабож­насьць на ўсё карысная, маючы абяцаньне жыцьця цяперашняга і будучага.

9 Вернае слова і ўсякага прыняцьця вартае.

10 Бо мы дзеля гэтага і працуем, і зьнявагі церпім, што спадзяемся на Бога Жывога, Які ёсьць Збаўца ўсіх людзей, а найбольш — верных.

11 Загадвай гэта і навучай.

12 Няхай ніхто не пагарджае маладосьцю тваёй, але будзь прыкладам для верных у слове, у ладзе жыцьця, у любові, у духу, у веры, у чысьціні.

13 Пакуль прыйду, займайся чытаньнем, пацяшаньнем, навучаньнем.

14 Не занядбоўвай дару, што ў табе, які дадзены табе праз прароцтва, з ускладаньнем рук старостаў.

15 Гэта абдумвай, у гэтым будзь, каб посьпех твой быў яўны для ўсіх.

16 Захоўвай сябе і вучэньне, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябе збавіш, і тых, якія слухаюць цябе.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help