ПРЫПОВЕСЬЦІ 28 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Разьдзел 28

1 Бязбожнік бяжыць, хоць ніхто не перасьледуе яго, а праведнікі ўпэўненыя, як ільвы.

2 Дзеля правінаў зямлі шмат у ёй начальнікаў, а праз чалавека, які ведае і разважае, яна даўгавечная.

3 Чалавек бедны, які ўціскае ўбогіх, як залеўны дождж, бяз хлеба.

4 Хто адступаецца ад закону, той хваліць бязбожніка, а хто захоўвае закон, той паўстае супраць.

5 Ліхія людзі не разумеюць суду, а тыя, што шукаюць ГОСПАДА, разумеюць усё.

6 Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым той, які крывіць шляхі свае, дарма што багаты.

7 Сын разумны захоўвае закон, а той, хто сябруе з абжорамі, сароміць бацьку свайго.

8 Хто памнажае маёмасьць сваю адсоткам і ліхвай, той зьбі­рае яе для таго, хто літуецца над убогім.

9 Хто адварочвае вуха сваё, каб ня чуць закону, таго малітва — брыдота.

10 Хто схіляе правых на шлях зла, сам уваліцца ў яму сваю, а беззаганныя атрымаюць у спадчыну добрае.

11 Мудры ў вачах сваіх чалавек багаты, але ўбогі, які мае розум, выспрабуе яго.

12 Калі праведнікі перамагаюць — вялікая слава, а калі ўздымаюцца бязбожнікі, чалавек хаваецца.

13 Той, хто хавае свае правіны, ня будзе мець посьпеху, а хто прызнаецца і пакідае іх, дазнае міласэрнасьці.

14 Шчасьлівы чалавек, які мае трымценьне заўсёды, а хто робіць цьвёрдым сэрца сваё, трапіць у бяду.

15 Леў рыклівы і мядзьведзь бадзяжны — бязбожны пан над бедным народам.

16 Правадыр, пазбаўлены розуму, робіць шмат крыўды, а хто ненавідзіць хцівасьць, прадоўжыць дні свае.

17 Чалавек, абцяжараны крывёю душы, будзе бегаць да магілы, і ніхто не падтрымае яго.

18 Хто ходзіць беззаганна, будзе ўратаваны, а крывадушны на шляхах упадзе на адным.

19 Хто абрабляе зямлю сваю, насыціцца хлебам, а хто гоніцца за марнасьцю, насыціцца беднасьцю.

20 Чалавек верны мае шмат дабраславенстваў, а хто сьпяшаецца ўзбагацець, не пазьбегне пакараньня.

21 Нядобра зважаць на аблічча, бо дзеля кавалку хлеба чалавек робіць беззаконьне.

22 Сьпяшаецца да багацьця чалавек ліхога вока і ня ведае, што нястача прыйдзе на яго.

23 Той, хто дакарае чалавека, знойдзе пасьля ласку, чым той, хто языком лісьлівіць.

24 Хто абкрадае бацьку свайго і маці сваю і кажа: «Няма тут віны», той супольнік нішчыцелю.

25 Душа надзьмутая ўзьнімае звадку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе насычаны.

26 Хто спадзяецца на сэрца сваё, той дурань, а хто ходзіць у мудрасьці, будзе збаўлены.

27 Хто дае бедным, ня будзе мець нястачы, а хто хавае вочы свае, мецьме шмат праклёнаў.

28 Калі бязбожнікі ўздымаюцца, людзі хаваюцца, а калі яны гінуць, памнажаюцца праведнікі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help