ПСАЛЬМЫ 35 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 35

1 Давіда. Змагайся, ГОСПАДЗЕ, з тымі, якія ідуць супраць мяне; ваюй супраць тых, што ваююць са мною.

2 Вазьмі шчыт і панцыр і паўстань на ўспамогу мне.

3 Схапі дзіду і загарадзі дарогу тым, якія перасьледуюць мяне. Скажы душы маёй: «Я — збаўленьне тваё».

4 Няхай асаромяцца і будуць у сораме тыя, што шукаюць душу маю; няхай адступяцца і будуць у ганьбе тыя, што надумалі ліхое супраць мяне.

5 Няхай будуць яны, як мякіна пад ветрам, і анёл ГОСПАДА няхай гоніць іх.

6 Няхай шлях іхні будзе цёмны і сьлізкі, і анёл ГОСПАДА няхай перасьледуе іх.

7 Бо яны без прычыны таемна на мяне ў яме сетку сваю, без прычыны выкапалі яму для душы маёй.

8 Няхай прыйдзе на яго загуба нечакана, няхай сетка, якую ён таемна, зловіць яго, няхай на загубу ўваліцца ён.

9 А душа мая будзе радавацца ў ГОСПАДЗЕ, будзе цешыцца збаўленьнем сваім.

10 Усе косткі мае скажуць: «ГОСПАДЗЕ, хто падобны да Цябе, Які ратуеш прыгнечанага ад дужэйшага за яго, беднага і прыгнечанага — ад таго, хто яго абдзірае?»

11 Паўстаюць сьведкі няправасьці, пра тое, чаго я ня ведаю, выпытваюць мяне,

12 плацяць мне злом за дабро; асірацела душа мая.

13 А я падчас нядужасьці іхняй апранаўся ў зрэбніцу, пастом прыгнятаў душу маю, і малітва мая вярталася ў грудзі мае.

14 Быццам ён быў прыяцель, брат мой, хадзіў я; як у жалобе па маці, сумаваў я ў смутку.

15 Але калі я пачаў падаць, яны ўзрадаваліся і сабраліся разам, сабраліся разам супраць мяне, каб біць, і я ня ведаў, зьневажалі і не маўчалі.

16 Разам з крывадушнікамі насьмешнікі банкетуюць, скрыгочуць на мяне зубамі сваімі.

17 Госпадзе, як доўга будзеш глядзець? Адвядзі ад загубы іхняй душу маю, ад ільвянятаў адзіную маю.

18 Буду славіць Цябе ў царкве вялікай, сярод народу магутнага буду хваліць Цябе.

19 Няхай ня радуюцца з мяне тыя, што варагуюць са мною няслушна, няхай не міргаюць вачыма тыя, што ненавідзяць мяне без прычыны.

20 Бо не пра супакой гавораць яны і супраць ціхіх на зямлі падступныя словы надумляюць.

21 Шырока разявіўшы вусны свае супраць мяне, яны казалі: «Ага, ага! Бачыла вока нашае!»

22 Ты бачыў гэта, ГОСПАДЗЕ! Дык не маўчы, Госпадзе, не аддаляйся ад мяне!

23 Збудзіся! Абудзіся на суд мой, Бог мой і Госпад мой, каб справу маю!

24 Судзі мяне паводле праведнасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, і няхай яны ня радуюцца, на мяне,

25 няхай ня скажуць у сэрцы сваім: «Ага! Душа наша!» Няхай яны ня скажуць: «Мы праглынулі яго!»

26 Няхай асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, што радуюцца з няшчасьця майго; няхай у ганьбу і сорам апрануцца тыя, што вывышаюцца нада мною.

27 Няхай весяляцца і радуюцца тыя, якім даспадобы праведнасьць мая, і няхай яны кажуць заўсёды: «Будзь узьвялічаны, ГОСПАД, Якому даспадобы супакой слугі Ягонага!»

28 А язык мой будзе выказ­ваць праведнасьць Тваю і хвалу Тваю кожны дзень.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help