ЁЎ 23 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ёў 23

1 І адказаў Ёў, і сказаў:

2 «І сёньня з горыччу жальба мая, бо рука Ягоная цяжэйшая за стагнаньне маё.

3 О, каб я ведаў, дзе знайсьці Яго, я пайшоў бы да месца жытла Ягонага!

4 Я б прынёс перад аблічча Ягонае справу маю і напоўніў бы вусны мае нараканьнямі.

5 І ведаў бы я словы, якімі Ён адкажа, і зразумеў бы, што Ён будзе казаць мне.

6 Ці з вялікім запалам Ён будзе спрачацца са мною? Не! Ён толькі зьверне ўвагу на мяне!

7 Там справядлівы прадставіць справу сваю перад Ім, і ад Судзьдзі майго выйду я вольным.

8 Але вось, я іду на ўсход, і няма Яго, і іду на захад, і не знаходжу Яго.

9 На поўначы шукаю Яго, і ня бачу, і паварочваю на поўдзень, і не заўважаю.

10 А Ён ведае шлях мой, і няхай выспрабуе мяне, выйду я, як золата.

11 Нага мая трымалася сьлядоў Ягоных, я пільнаваў шляхі Ягоныя і не зыходзіў з іх.

12 Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову.

13 Ён адзін, і хто заверне Яго? І што захоча душа Ягоная, Ён зробіць.

14 Бо Ён зробіць, што прызначыў пра мяне, і шмат такога ёсьць у Яго.

15 Таму я дрыжу перад абліччам Ягоным, разважаю, і ў страху вялікім перад Ім.

16 Бог аслабіў сэрца маё, і Усемагутны настрашыў мяне.

17 Бо не ад цемры я гіну, і аблічча маё не пакрытае змрокам.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help