ПСАЛЬМЫ 137 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 137

1 Каля рэк Бабілонскіх сядзелі мы там і плакалі, Сыён успамінаючы.

2 На вербах сярод яго мы павесілі гусьлі нашыя.

3 Бо там тыя, што нас паланілі, жадалі ад нас словаў песьні, і нішчыцелі нашыя — радасьці: «Засьпявайце нам нешта з песьняў Сыёнскіх!»

4 Як жа сьпяваць нам сьпеў ГОСПАДА ў зямлі чужой?

5 Калі я забудуся пра цябе, Ерусаліме, няхай забудзецца пра мяне правіца мая!

6 Няхай язык мой прыліпне да паднябеньня майго, калі я ня буду памятаць пра цябе, калі не ўзьніму Ерусалім па-над найвышэйшую радасьць маю!

7 Прыгадай, ГОСПАДЗЕ, сынам Эдому дзень Ерусаліму, калі яны казалі: «Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!»

8 Дачка Бабілону, ты будзеш зруйнаваная! Шчасьлівы той, хто адплаціць табе за тое, што ты нам зрабіла!

9 Шчасьлівы той, хто немаўлятаў тваіх схопіць і паб’е аб скалу.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help