ПСАЛЬМЫ 46 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 46

1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.

2 Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць.

3 Дык ня будзем баяцца, хоць бы захісталася зямля і горы рушылі ў сэрца мора,

4 хоць бы раўлі і ўздымаліся воды ягоныя, хоць бы трэсьліся горы ад шалу яго. (Сэлях)

5 рака, струмяні ейныя радуюць горад Божы, сьвятую сялібу Найвышэйшага.

6 Бог пасярод яго, дык ён не захістаецца; Бог дапаможа яму, як настане раніца.

7 Зараўлі народы, захісталіся валадарствы; Ён выдаў голас Свой, і зямля растапілася.

8 ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба. (Сэлях)

9 Прыйдзіце, пабачце дзеі ГОС­ПАДА, якое спусташэньне Ён зрабіў на зямлі,

10 Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.

11 «Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!»

12 ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях)

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help