ВЫХАД 37 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Вых 37

1 I зрабіў Бэцалеэль каўчэг з дрэва акацыі; два локці з паловаю даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.

2 I пакрыў яго шчырым золатам унутры і звонку, і зрабіў наўкола яго вянок залаты.

3 I выліў да яго чатыры колцы залатыя, на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго.

4 I зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх золатам.

5 I ўлажыў насілы ў колцы па баках каўчэга, каб насіць каўчэг.

6 I зрабіў накрыўку са шчырага золата; два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе.

7 I зрабіў двух херувімаў з золата; каванымі зрабіў іх з абодвух бакоў накрыўкі:

8 аднаго херувіма з гэтага канца, і аднаго херувіма з другога канца; разам з накрыўкай зрабіў херувімаў на абодвух баках яе.

9 I былі херувімы распусьціўшы крылы ўгару, і захіналі крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі былі адзін да аднаго; да накрыўкі былі абліччы херувімаў.

10 I зрабіў стол з дрэва акацыі, два локці даўжыня яго, і локаць шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.

11 I пакрыў яго шчырым золатам, і зрабіў яму вянок залаты наўкола.

12 I зрабіў яму наўкола ліштву шырынёю ў далонь, і зрабіў вянок залаты для ліштвы ягонай.

13 I выліў для яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіў колцы да чатырох рагоў, якія пры чатырох ножках ягоных.

14 Пры ліштвах былі колцы, каб укладаць насілы і насіць стол.

15 I зрабіў насілы з дрэва акацыі для нашэньня стала, і пакрыў іх золатам.

16 I зрабіў са шчырага золата начыньне, што на стале: місы ягоныя, і чашы ягоныя, кубкі ягоныя і збаны, каб наліваць імі.

17 I зрабіў сьвечнік са шчырага золата, каваным зрабіў сьвечнік; падстава яго, і сьця­бло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго выходзілі з яго.

18 I шэсьць сьцяблінаў выходзіла з бакоў яго: тры сьцябліны сьвечніка з аднаго боку яго, і тры сьцябліны сьвечніка з другога боку яго.

19 Тры чарачкі, да мігдалу, з яблыкам і кветкаю, былі на адной сьцябліне, і тры чарачкі, да мігдалу, з яблыкам і кветкаю, былі на другой сьцябліне. Гэтак на шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка,

20 А на сьвечніка былі чатыры чарачкі, да мігдалу, з яблыкам і кветкаю.

21 I яблык пад двума сьцяблінамі, з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, з яго, і яблык пад двума галінамі, з яго, на шасьці сьцяблінах, што выходзяць з яго.

22 Яблыкі іхнія і сьцябліны іхнія выходзілі з яго; ён увесь суцэльна каваны са шчырага золата.

23 I зрабіў сем лямпаў для яго, і абцужкі да яго, і папяльнічку да яго са шчырага золата.

24 З таленту золата шчырага зрабіў яго з усімі прыладамі ягонымі.

25 I зрабіў ахвярнік каджэньня з дрэва акацыі; локаць — даўжыня яго, і локаць — шырыня яго, ён чатырохкутны; і два локці — вышыня ягоная; з яго выходзілі рогі ягоныя.

26 I пакрыў яго шчырым золатам, верх ягоны і сьценкі ягоныя наўкола, і рогі ягоныя, і зрабіў да яго вянок залаты наўкола.

27 I два колцы залатыя зрабіў пад вянком ягоным на двух вуглах ягоных; з двух бакоў ягоных зрабіў месцы да насілаў, каб насіць яго на іх.

28 I зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх золатам.

29 I зрабіў алей памазаньня сьвятога і пахкае кадзіла чыстае, работы мяшальніка масьцяў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help