ІСАЯ 10 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Іс 10

1 Гора заканадаўцам, законы беззаконныя і пішуць пастановы жорсткія,

2 каб адмовіць у правасудзьдзі ўбогім, каб пазбавіць суду прыгнечаных народу Майго, каб удовы сталіся здабычай іхняй, і сіротаў абрабаваць.

3 А што вы будзеце рабіць у дзень наведваньня, калі загуба прыйдзе здалёк? Да каго пабяжыцё за дапамогай і дзе пакінеце славу вашую?

4 Нічога, мусіце схіліцца сярод палонных, і ўпасьці сярод забітых. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.

5 Гора Асірыі, яна — дубец гневу Майго, і кій ярасьці Маёй у руцэ іхняй.

6 Супраць народу крывадушнага Я пасылаю яго, і пра народ гневу Майго Я загадваю, каб здабыць здабычу і зрабаваць рабаваньнем, таптаць яго таптаньнем, як балота на вуліцы.

7 Але ён ня так будзе думаць, і сэрца ягонае ня так будзе лічыць, бо ў сэрцы ягоным — нішчыць і загубіць нямала народаў.

8 Бо ён кажа: «Ці ж князі мае ўсе разам не валадары?

9 Ці ж Кально не такі, як Кархэміш? Ці ж Хамат не такі, як Арпад? Ці ж Самарыя не такая, як Дамаск?

10 Бо рука мая ўзяла валадарствы ідалаў, а ў іх балванаў, чым у Ерусаліме і ў Самарыі.

11 Як я зрабіў з Самарыяй і ідаламі ейнымі, ці ж не зраблю гэтак сама з Ерусалімам і ідаламі ягонымі?»

12 І станецца, калі Госпад скончыць усе справы Свае на гары Сыён і ў Ерусаліме,: «Я наведаю плод пыхлівага сэрца валадара Асірыі і фанабэрыю ганарыстых вачэй ягоных».

13 Бо ён сказаў: «Сілай рукі маёй я зрабіў гэта і мудрасьцю маёй, бо — разумны. Я зьмя­ніў межы народаў і зрабаваў скарбы іхнія, і як дужы я скідваю жыхароў.

14 І як тое гняздо знайшла рука мая багацьце народаў, і як зьбіраюць пакінутыя яйкі, так я забраў усю зямлю; і не было нікога, хто б трапянуў крылом, і ніхто не адчыніў дзюбы, і ня цьвіркнуў».

15 Ці ж ганарыцца сякера перад тым, хто сячэ ёю? Ці ж вывышаецца піла па-над тым, хто пілуе ёю? Нібыта дубец будзе рухаць тым, хто падымае яго; нібыта кій падымае таго, хто ня дрэвам.

16 Дзеля гэтага Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў спашле хударлявасьць на тлустых ягоных; і сярод слаўных ягоных распаліць полымя, як полымя агню.

17 І станецца Сьвятло Ізраіля агнём, а Сьвяты ягоны — полымем; Ён будзе палаць і паесьць церні ягоныя і асот ягоны ў адзін дзень.

18 І славу лесу ягонага і саду ягонага, ад душы аж да цела, Ён вынішчыць. І станецца, што змарнее ён, як той хворы.

19 І рэшта дрэваў у лесе ягоным будзе такой малой, што хлопчык іх палічыць.

20 І станецца ў той дзень, што рэшта Ізраіля і ўратаваныя з дому Якуба ня будуць больш абапірацца на таго, хто б’е іх, але будуць абапірацца ў праўдзе на ГОСПАДА, Сьвятога Ізраіля.

21 Рэшта навернецца, рэшта Якуба да Бога Магутнага.

22 Бо хоць бы народ твой, Ізраіль, быў як пясок марскі, толькі рэшта навернецца. Загуба прызначана, каб зьдзейсьнілася праведнасьць.

23 Бо загубу прызначаную зьдзейсьніць Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, сярод усёй зямлі.

24 Дзеля гэтага так кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў: «Народ Мой, які жыве на Сыёне, ня бойся Асірыі, якая дубцом б’е цябе і кій свой падымае, як на шляху Эгіпецкім.

25 Бо яшчэ крыху, яшчэ хвіліну, і спыніцца ярасьць, і гнеў Мой павернецца на загубу іхнюю».

26 І ўзбудзіць ГОСПАД Магуцьцяў біч на яго, як тады, калі пабіў Мадыян каля скалы Арэў, і калі кій Свой над морам, і ўзьняў яго на шлях Эгіпецкі.

27 І станецца ў той дзень, што зваліцца цяжар ягоны з плячэй тваіх, і ярмо ягонае з шыі тваёй; і распадзецца ярмо ад алею.

28 Ён прыходзіць ад Аят, праходзіць праз Мігрон, у Міхмашу ставіць рэчы свае.

29 Пераходзяць яны вандол, у Геве начуюць. Дрыжыць Рама, Гіва Саўлава ўцякае.

30 Крычы голасам тваім, дачка Галіму! Прыхілі вуха, Ляіша! Адкажы ёй, Анатот!

31 Мадмена ўцякае, жыхары Гевіму хаваюцца.

32 Яшчэ дзень ён будзе стаяць у Нове; пагражаць рукою сваёй гары дачкі Сыёну, узгорку Ерусалімскаму.

33 Вось Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў абсякае галіны сярод страху; і ўзьнесеныя вышынёй будуць пасьцінаныя, і ўзвышаныя будуць паніжаныя.

34 І Ён пасячэ жалезам гушчары лясныя, і Лібан упадзе ад Магутнага.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help