ПСАЛЬМЫ 113 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 113

1 Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДА, хвалеце імя ГОСПАДА!

2 Няхай будзе дабраслаўлёнае імя ГОСПАДА ад цяпер і на вякі!

3 Ад усходу сонца да захаду яго няхай будзе хвалёнае імя ГОСПАДА!

4 Узьвялічаны ГОСПАД над усімі народамі; па-над нябёсы слава Ягоная.

5 Хто як ГОСПАД, Бог наш, Які жыве ў вышыні

6 і схіляецца, каб паглядзець на неба і зямлю;

7 Які з пылу падымае гаротніка, з гною ўзносіць беднага,

8 каб пасадзіць яго сярод магнатаў, сярод магнатаў народу Свайго;

9 Які бясплодную садзіць у доме як маці, якая радуецца сынам? Альлелюя!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help