ЛІКІ 9 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Лікі 9

1 І прамовіў ГОСПАД да Майсея ў першы месяц другога году пасьля выхаду з Эгіпту ў пустыні Сынай, кажучы:

2 «У вызначаны час сыны Ізраіля павінны спраўляць Пасху.

3 У чатырнаццаты дзень гэтага месяца вечарам справіце яе паводле ўсіх адносна яе пастановаў і звычаяў».

4 І прамовіў Майсей да сыноў Ізраіля, каб яны справілі Пасху.

5 І яны спраўлялі Пасху ў чатырнаццаты дзень месяца вечарам у пустыні Сынай. Усё, што загадаў ГОСПАД Майсею, зрабілі сыны Ізраіля.

6 І былі людзі, якія дзеля дакрананьня да нябожчыка сталіся нячыстымі і не маглі ў той дзень спраўляць Пасху, і прыйшлі яны да Майсея і Аарона,

7 і сказалі ім: «Мы нячыстыя дзеля дакрананьня да нябожчыка, але дзеля чаго мы пазбаўлены таго, каб сярод сыноў Ізраіля ў вызначаны час скласьці дар ахвярны ГОСПАДУ?»

8 І сказаў ім Майсей: «Пачакайце, і я паслухаю, што адносна вас загадае ГОСПАД».

9 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

10 «Прамоў да сыноў Ізраіля, кажучы: “Чалавек з вас ці з нашчадкаў вашых, які стаўся нячыстым дзеля нябожчыка або дзеля далёкай дарогі, павінен спраўляць Пасху ГОСПАДА.

11 У чатырнаццаты дзень другога месяца вечарам будзе спраўляць яе. Праснакі і горкія травы няхай спажывае.

12 Няхай не пакідаюць з яе анічога да раніцы, і косткі яе ня будуць ламаць. Няхай спраўляюць яе паводле ўсіх пастановаў Пасхі.

13 А калі хто чысты і не ў дарозе, а Пасхі не спраўляе, вынішчана будзе душа тая з народу свайго, бо ён не склаў дару ахвярнаго ГОСПАДУ ў свой час. Грэх свой панясе чалавек гэты.

14 А калі прыхадзень, які жыве ў вас, справіць Пасху паводле пастановаў і звычаяў Пасхі, парадак той самы будзе ў вас і для чужынца, і для тутэйшага на зямлі гэтай”».

15 У дзень, у які была пастаўлена Сяліба, воблака накрыла Сялібу з Намётам Сьведчаньня, і ад вечара да раніцы заставалася над Сялібай у бляску агню.

16 І так было заўсёды: днём пакрывала яе воблака, а ноччу — нібы бляск агню.

17 Калі воблака падымалася над Намётам, тады сыны Ізраіля выходзілі, а на тым месцы, дзе затрымоўвалася воблака, там раскладаліся табарам сыны Ізраіля.

18 Паводле з вуснаў ГОСПАДА выходзілі ў сыны Ізраіля, і паводле з вуснаў ГОСПАДА раскладаліся табарам. Усе дні, у якія воблака стаяла над Сялібай, яны стаялі табарам.

19 І калі воблака доўгі час над Сялібай, шмат дзён, сыны Ізраіля захоўвалі волю ГОСПАДА і не выходзілі.

20 І здаралася, што мала дзён над Сялібай, і паводле з вуснаў ГОСПАДА раскладаліся табарам і паводле з вуснаў ГОСПАДА выходзілі.

21 І здаралася, што воблака ад вечара да раніцы, а раніцаю падымалася, і яны выходзілі. Або воблака дзень і ноч, і воблака падымалася, і яны выхо­дзілі.

22 Або два дні, або месяц, або некалькі дзён воблака над Сялібай, і сыны Ізраіля стаялі табарам і не выходзілі.

23 Паводле з вуснаў ГОСПАДА яны раскладаліся табарам, і паводле з вуснаў ГОСПАДА выходзілі. Яны захоўвалі волю ГОСПАДА паводле з вуснаў ГОСПАДА праз Майсея.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help