ЛІКІ 35 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Лікі 35

1 І прамовіў ГОСПАД да Майсея на раўнінах Мааву каля Ярдану насупраць Ерыхону, кажучы:

2 «Загадай сынам Ізраіля, каб далі лявітам са спадчыны сваёй гарады, у якіх яны б жылі, і пашы кругом гарадоў дайце лявітам.

3 У гарадах яны будуць жыць, а пашы будуць для быдла іхняга, для статку іхняга і для ўсёй жывёлы іхняй.

4 І будуць пашы гарадоў, якія дасьцё лявітам, ад муроў гарадзкіх на тысячу локцяў наўкола.

5 Адмерайце за горадам дзьве тысячы локцяў з боку ўсходняга, дзьве тысячы локцяў з боку паўднёвага, дзьве тысячы локцяў з боку заходняга і дзьве тысячы локцяў з боку паўночнага, каб сам горад быў пасярэдзіне; гэта будуць пашы вакол тых гарадоў.

6 Гарады, якія дасьцё лявітам, шэсьць гарадоў прыбежышча, каб забойца мог у іх схавацца, і апрача іх сорак два гарады.

7 Усіх гарадоў, якія разам з пашамі дасьцё лявітам, будзе сорак восем.

8 Адносна гарадоў, якія дасьцё са спадчыны сыноў Ізраіля: ад шматлікага — большую, ад малалікага — меншую. Кожнае паводле вялікасьці атрыманай спадчыны дасьць гарады свае лявітам».

9 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

10 «Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Калі пяройдзеце праз Ярдан у зямлю Ханаан,

11 выбярыце сабе гарады, якія будуць для вас прыбежышчам, уцячэ туды забойца, які выпадкова забіў душу.

12 І яны будуць вам гарадамі прыбежышча ад мсьціўцы, і забойца не памрэ, пакуль ня стане перад грамадою на суд.

13 А гарадоў, якія дасьцё як гарады прыбежышча, будзе шэсьць.

14 Тры гарады дайце за Ярданам, а тры гарады — у зямлі Ханаан як гарады прыбежышча.

15 Для сыноў Ізраіля і для прыхадняў, і для тых, хто пасяліўся сярод вас, будуць тыя шэсьць гарадоў прыбежышча, каб у іх уцячы той, хто ненаўмысна забіў душу.

16 Калі чалавек ударыць іншага жалезам, і той памрэ, той,, — забойца; забойца сьмерцю памрэ.

17 Калі чалавек ударыў камянём, якім можна забіць, і забіў, ён — забойца; забойца сьмер­цю памрэ.

18 Калі чалавек паленам, якім можна забіць, так ударыў чалавека, што той памёр, ён — забойца, забойца сьмерцю памрэ.

19 Мсьціўца за кроў заб’е забойцу; дзе сустрэне яго, заб'е яго.

20 Калі хто з нянавісьці напаў на чалавека, або кінуў у яго штосьці з намерам забіць, і той памёр,

21 або калі хто ў злосьці ўдарыў рукою сваёй, і той памёр, той, хто ўдарыў, сьмерцю памрэ, бо ён — забойца; і мсьціў­ца за кроў заб'е яго, калі сустрэне.

22 А калі нехта выпадкова і бяз злосьці ўдарыў чалавека або кінуў у яго нечым ненаўмысна,

23 або, ня бачачы яго, пусьціў у яго камень, які можа забіць, і той памёр, але ён ня быў яго ворагам і ён не хацеў яму зла,

24 тады грамада павінна су­дзіць паміж тым, які ўдарыў, і мсьціўцам за кроў паводле судоў гэтых.

25 І выратуе грамада забойцу ад рукі мсьціўца за кроў і верне яго грамада ў горад прыбежышча, куды ён уцёк, і ён будзе там жыць да сьмерці сьвятара вялікага, які памазаны сьвятым алеем.

26 Калі ж забойца выйдзе за межы гораду прыбежышча, у які схаваўся,

27 і калі мсьціўца за кроў сустрэне яго па-за межамі гораду прыбежышча, і заб'е мсьціўца за кроў забойцу, ён ня мае за кроў.

28 Бо да сьмерці сьвятара вялікага павінен забойца быць у горадзе прыбежышча свайго. Пасьля сьмерці сьвятара вялікага можа ён вярнуцца ў зямлю спадчыны сваёй.

29 І будзе гэта для вас пастановай у-ва ўсе пакаленьні вашыя і ў-ва ўсіх месцах пражываньня вашага.

30 Кожны, хто забіў душу, на падставе з вуснаў сьведкаў будзе забіты як забойца. Але адзін сьведка ня будзе асуджаць душу на сьмерць.

31 Не бярыце выкупу за душу забойцы, які варты сьмерці; ён сьмерцю памрэ.

32 Не бярыце выкупу за ўцёк­шага ў горад прыбежышча, каб яму дазволіць жыць у зямлі сваёй перад сьмерцю першасьвятара.

33 Не паганьце зямлі пражываньня вашага, бо кроў пага­ніць зямлю, і ніяк ня можа быць перапрошана за кроў, пралітую на зямлю, як толькі праз кроў таго, хто праліў яе.

34 Не рабіце нячыстай зямлю, на якой будзеце жыць, бо Я буду жыць пасярод вас. Бо Я — ГОСПАД, Які жыву пасярод сыноў Ізраіля”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help