ПСАЛЬМЫ 111 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 111

1 Альлелюя! Буду славіць ГОСПАДА ўсім сэрцам на нарадзе правых і ў грамадзе.

2 Вялікія дзеяньні ГОСПАДА, годныя ўвагі ўсіх, што імкнуцца да іх.

3 Годнасьць і велічнасьць — справы Ягоныя, і праведнасьць Ягоная будзе трываць вечна.

4 Ён памятнымі зрабіў цуды Свае, ГОСПАД літасьцівы і спагадлівы.

5 Ён ежу дае тым, што баяцца Яго, памятае на вякі запавет Свой.

6 Ён распавёў народу Свайму пра сілу дзеяньняў Сваіх, даючы яму спадчыну народаў.

7 Дзеі рук Ягоных — праўда і суд; усе загады Ягоныя верныя,

8 замацаваныя на вякі вечныя, зробленыя ў праўдзе і справядлівасьці.

9 Збаўленьне паслаў Ён народу Свайму, пастанавіў на вякі запавет Свой; сьвятое і страшнае імя Ягонае!

10 Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак мудрасьці; добры розум усе, што дзейнічаюць. Хвала Ягоная трывае вечна.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help