1 ЛЕТАПІСАЎ 7 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

1 Лет 7

1 Сыны Ісахара: Тола, Пуа, Яшуў і Шымрон, чатыры.

2 Сыны Толы: Узі, Рэфая, Ерыэль, Яхмай, Іўсам і Самуэль, галовы дому бацькоў сваіх, Толы, ваяры мужныя. Паводле радаводаў іхніх лік іхні ў дні Давіда дваццаць дзьве тысячы шэсьцьсот.

3 Сыны Узі: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаэль, Абадыя, Ёэль, Ішшыя, пяцёра; усе яны галоўныя.

4 І з імі, паводле радаводаў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, аддзелы ваяроў на вайну — трыццаць шэсьць тысячаў; бо яны мелі шмат жонак і сыноў.

5 І братоў іхніх, з усіх сем’яў Ісахара, ваяроў мужных было восемдзясят сем тысячаў, усіх, унесеных у сьпіс.

6 У Бэн’яміна: Бэла, Бэхер і Едыяэль, тры.

7 Сыны Бэлы: Ецбон, Узі, Узіэль, Ерымот і Іры, пяць, галовы дому бацькоў, ваяры мужныя. I было іх унесена ў сьпіс дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.

8 Сыны Бэхера: Зэміра, Ёаш, Эліэзэр, Элеаэнай, Амры, Ерэмот, Абія, Анатот і Алемэт. Усе гэтыя — сыны Бэхера.

9 I запісана іх, паводле радаводаў іхніх, галоваў дому бацькоў іхніх, ваяроў мужных — дваццаць тысячаў дзьвесьце.

10 Сыны Едыяэля: Більган. Сыны Більгана: Еуш, Бэн’ямін, Егуд, Хенаана, Зэтан, Таршыш і Ахішахар.

11 Усіх сыноў Едыяэля паводле галоваў бацькоў іхніх, ваяроў мужных— сямнаццаць тысячаў дзьвесьце, якія выходзілі войскам на вайну.

12 А Шуппім і Хуппім сынамі Іра; Хушым быў сынам Ахэра.

13 Сыны Нэфталі: Яхацээль, Гуні, Ецэр, Шальлюм, сыны Більгі.

14 Сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца ягоная Арамлянка. Яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Гілеада.

15 I Махір узяў за жонку Хуппіма і Шуппіма; і імя сястры іхняй — Мааха; а імя другога — Цэлафхад. I былі ў Цэлафхада дочкі.

16 I нарадзіла Мааха, жонка Махіра, сына, і назвала імя ягонае Пэрэш, а імя брата ягонага — Шэрэш; а сыны ягоныя — Улам і Рэкем.

17 Сыны Улама: Бэдан. Гэта сыны Гілеада, сына Махіра, сына Манасы.

18 А сястра ягоная Гаммалехет нарадзіла Ішгода, Абіэзэра і Махлю.

19 I былі сыны Шэміды: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям.

20 Сыны Эфраіма: Шутэлях, сын ягоны — Бэрэд, сын ягоны — Тахат, сын ягоны — Элеада, сын ягоны — Тахат,

21 сын ягоны — Завад, сын ягоны — Шутэлях, і Эзэр і Элеад. I забілі іх людзі Гату, народжаныя ў зямлі гэтай, бо яны зыйшлі захапіць статкі іхнія.

22 I плакаў па іх Эфраім, бацька іхні, шмат дзён, і прыйшлі браты ягоныя пацешыць яго.

23 I ўвайшоў ён да жонкі сваёй, і яна зачала, і нарадзіла сына, і ён назваў імя ягонае Бэрыя, бо гора прыйшло ў дом ягоны.

24 Дачка ягоная — Шээра. Яна пабудавала Бэт-Харон Ніжні і Верхні, і Уззэн-Шээру.

25 А сын ягоны — Рэфах, і Рэшэф, і сын ягоны — Тэлях, сын ягоны — Тахан,

26 сын ягоны — Лядан, сын ягоны — Амігуд, сын ягоны — Элішама,

27 сын ягоны — Нун, сын ягоны — Егошуа.

28 А ўласнасьць іхняя і сялібы: Бэтэль і вёскі ягоныя; на ўсходзе — Нааран, на захадзе — Гезэр і вёскі ягоныя; Шэхем і вёскі ягоныя аж да Аі і вёсак ейных.

29 А ў руках сыноў Манасы: Бэт-Шэан і вёскі ягоныя, Таанах і вёскі ягоныя, Мэгіддо і вёскі ягоныя, Дор і вёскі ягоныя. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраіля.

30 Сыны Асэра: Імна, Ішва, Ішві, Бэрыя, і Сэрах, сястра іхняя.

31 Сыны Бэрыі: Хэвэр і Малькіэль. Ён — бацька Бірзаіта.

32 Хэвэр нарадзіў Яфлета, Шамэра, Хатама, і Шую, сястру іхнюю.

33 Сыны Яфлета: Пасах, Бімгал і Ашват. Гэта сыны Яфлета.

34 Сыны Шамэра: Ахі, Рохга, Хубба і Арам.

35 Сыны Гэлема, брата ягонага: Цафах, Імна, Шэлеш і Амаль.

36 Сыны Цафаха: Суах, Харнэфэр, Шуал, Бэры, Імра,

37 Бэцэр, Год, Шамма, Шылша, Ітран і Бээра.

38 Сыны Етэра: Ефунна, Піспа і Ара.

39 Сыны Ульлі: Арах, Ханніэль і Рыцыя.

40 Усе гэтыя — сыны Асэра, галавы дому бацькоў сваіх, выбраныя, ваяры мужныя, галоўныя з князёў. I запісаны лік іхні як войска на вайне — дваццаць шэсьць тысячаў чалавек.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help