ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Разьдзел 27

1 Не хваліся заўтрашнім днём, бо ня ведаеш, што гэты дзень народзіць.

2 Няхай іншы хваліць цябе, а ня вусны твае, нехта чужы, а ня губы твае.

3 Камень цяжкі і пясок важкі, але гнеў неразумнага цяжэйшы за іх абодвух.

4 Гнеў нястрымны і ярасьць бязьлітасная, але хто ўстаіць перад рэўнасьцю?

5 Лепш адкрытае дакараньне, чым схаваная любоў.

6 Раны ад таго, хто любіць, вернасьць, а пацалункі ненавісьніка шматлікія.

7 Душа насычаная топчацца па мёдзе, а душы галоднай усё горкае салодкае.

8 Як птушка, што пакінула гняздо сваё, так чалавек, які пакідае месца сваё.

9 Алей і кадзіла радуюць сэрца, а салодкасьць бліжняга — у парадзе ад душы.

10 Не пакідай бліжняга твайго і бліжняга бацькі твайго, і ў дом брата твайго не хадзі ў дзень няшчасьця твайго, бо лепш сусед блізка, чым брат далёка.

11 Будзь мудры, сыне мой, і ўзрадуй сэрца маё, каб мог я адказаць таму, хто зьневажае мяне.

12 Разумны бачыць зло і хаваецца, а неразумныя ідуць і будуць пакараныя.

13 Забяры адзеньне яго, бо ён паручыўся за чужога, і за чужынца вазьмі заклад ад яго.

14 Таму, хто рана раніцаю гучным голасам дабраслаўляе бліжняга свайго, палічаць гэта за праклён.

15 Няспыннае капаньне у дажджлівы дзень і сварлівая жонка — аднолькавыя.

16 Хто схаваць яе, хавае вецер і пахкі алей у правай руцэ сваёй, які выдае сябе.

17 Жалеза жалезам вострыцца, а чалавек вострыць аблічча бліжняга свайго.

18 Хто даглядае дрэва фігавае, будзе есьці плады яго, а хто пільнуецца гаспадара свайго, будзе ў пашане.

19 Як у вадзе аблічча да аблічча, так сэрца чалавека — да чалавека.

20 Адхлань і пекла ненасытныя, і вочы чалавека ненасытныя.

21 Літавальны гаршчок для срэбра і горан для золата, а для чалавека — вусны, якія хваляць яго.

22 Хоць будзеш таўчы неразумнага таўкачом паміж зерня ў ступе, дурнота ягоная не адыйдзе ад яго.

23 Ведай добра авечак тваіх, зьвяртай сэрца тваё да статкаў тваіх,

24 бо багацьце ня вечнае, і ці ж дыядэма з пакаленьня ў пакаленьне?

25 Вырастае трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць сена з гораў.

26 Ягняты — на вопратку табе, і казлы — плата за поле.

27 І досыць казінага малака на ежу табе, і на ежу дому твайму, і на жыцьцё для служак тваіх.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help